З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

 Кучынская Тамара Міхайлаўна, кіраўнік народнага клуба майстроў «Натхненне» Сенненскага Дома  рамёстваў, — за шматгадовую  добрасумленную працу ў сістэме культуры, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці;

 Мялешка Вольга Васільеўна, начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама, — за шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;

 Бельская Ала Пятроўна, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, — за шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;

 Лейчанка Уладзімір Леанідавіч, начальнік Сенненскага раённага вытворча-збытавога ўчастка  філіяла «Энергазбыт», — за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у энергетыцы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;

 Каўшоў Яўгеній Васільевіч,  урач агульнай практыкі (загадчык) Яноўскай участковай бальніцы, — за шматгадовую добрасумленную працу ва ўстановах аховы здароўя, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;

 Масаловіч Аляксандр Ягоравіч, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, —   за шматгадовую добрасумленную працу  ў аграпрамысловым комплексе раёна, дзяржаўных органах;

 Смірнова Тамара Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны  цэнтр абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна», — за шматгадовую добрасумленную працу ў арганізацыях раёна, сацыяльнай сферы.

 

 І з падзякай!

Cтаршыня райвыканкама Э.М.Герасіменка вынес падзяку працоўнаму калектыву дзяржаўнай установы адукацыі «Сенненскі дзіцячы сацыяльны прытулак» (дырэктар Д.А.Мяснікаў) за мэтанакіраваную, эфектыўную працу па сацыяльнай рэабілітацыі непаўналетніх, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.