Браков на Сенненщине становится больше

У мінулым годзе ў Сенненскім раёне было зарэгістравана 107 шлюбаў, што на 21 больш, чым у 2018-м годзе.

 Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын склаў 32 гады, жанчын — 29. Адна нявеста на момант заключэння шлюбу была непаўналетняй, у 2018 годзе такіх выпадкаў было два.

 85 чалавек упершыню набылі статус мужа і жонкі. Па словах Святланы Высоцкай, галоўнага спецыяліста аддзела ЗАГС райвыканкама, прыкладна палова жаніхоў і нявест былі ва ўзросце да 31 года, 2 мужчын і 2 жанчыны — пенсійнага ўзросту. Самаму маладому жаніху было 19 гадоў, а самаму старэйшаму — 70, самай маладой нявесце — 17 гадоў, старэйшай — 67. Зарэгістравана 3 шлюбы з замежнымі грамадзянамі з Расійскай Федэрацыі і Украіны.

 З 2013 года аддзелы загс рэгіструюць скасаванне шлюбу па ўзаемнай згодзе сужэнцаў, у якіх няма непаўналетніх дзяцей і не ўзнікае спрэчкі аб маёмасці. Так, у мінулым годзе супрацоўнікамі аддзела ЗАГС райвыканкама зарэгістравана 15 скасаванняў шлюбу, у 2018 — 11. Сярэдні ўзрост тых, хто прыняў такое рашэнне, у мужчын склаў 41 год, у жанчын — 38.

Ала ЯКАЎЛЕВА.