Юныя сенненцы пабывалі на Прэзідэнцкай ёлцы

Асабліва адметнымі сталі Навагоднія святы для выхаванак  Сенненскай школы-інтэрната сямікласніцы Крысціны Празоравай і шасцікласніцы Ганны Яўневіч, а таксама для вучаніцы сёмага класа сярэдняй школы №1 г.Сянно Дзіяны Ігнатовіч. Дзяўчынкам выпаў гонар пабываць на Прэзідэнцкай ёлцы ў сталіцы нашай краіны.

 Усе дзяўчынкі добра вучацца. Акрамя таго, Крысціна заняла другое месца ў рэспубліканскім конкурсе «Вясёлкавы карагод» сярод вакалістаў, а Ганна — удзельніца валейбольнай каманды-пераможцы ў Міжнароднай спартакіядзе саюзных дзяржаў у г.Выбаргу. Работа Дзіяны Ігнатовіч удастоілася другога месца ў абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Калядная зорка».

  Галоўную ёлку вобласці наведалі 40 вучняў з нашага раёна. Гэта актыўныя піянеры, дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей, дзеці-сіроты.

 Таццяна Буракова