У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі г.п. Багушэўск ТЦСАН праводзіцца навагодняя акцыя «Сям’я-сям’і»

Некалькі гадоў у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі г.п. Багушэўск ТЦСАН праводзіцца навагодняя акцыя «Сям’я-сям’і». Яна прадугледжвае дапамогу шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям і сем’ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Як расказала Галіна Секачова, дырэктар аддзялення, сёлета плануецца сфарміраваць 34 падарункі. Супрацоўнікі прымаюць цацкі, адзенне, мастацкую літаратуру, канцэлярскія прыналежнасці. Напярэдадні Новага года рэчы будуць перададзены дзецям.

Ала ЯКАЎЛЕВА.