Председатель Сенненского райисполкома Василий Чередник: состояние дел в ЖКХ отражает работу местной власти

Тэма ЖКГ стала вызначальнай на ўчарашняй ранішняй нарадзе ў кіраўніка раёна. Яе абмеркаванне абумовіў рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што прайшоў у пятніцу, 20 кастрычніка. Большасць з агучаных на ім задач — актуальныя і для камунальнай сферы раёна.

    Стан спраў у ЖКГ у пэўнай ступені адлюстроўвае работу мясцовай улады, адзначыў старшыня райвыканкама. Да камунальнай сферы народнагаспадарчага комлексу раёна пытанняў і ў насельніцтва, і ва ўлады пакуль застаецца шмат. Васілій Чараднік агучыў шэраг захадаў, неабходных для ўдасканальвання работы ЖКГ. На яго думку, многія з напрацовак, рэалізаваных у іншых рэгіёнах краіны, таксама могуць знайсці прымяненне на Сенненшчыне. Адна з такіх — стварэнне агульнай дыспетчарскай службы, якая б не толькі прымала заяўкі ад насельніцтва, але і ўзяла на кантроль тэрміны і якасць іх выканання. На жаль, адпіскі і зацягванне тэрмінаў выканання работ у дзейнасці камунальнай службы трапляюцца нярэдка.

  Яшчэ адно актуальнае пытанне — тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Вызначэннем іх пераліку і  кошту для насельніцтва зоймецца, створаная па даручэнні кіраўніка раёна, рабочая група.

   Нямалай крытыцы старшыня райвыканкама падверг работу па зборы адходаў і другаснай сыравіны і аптымізацыі палігонаў цвёрдых бытавых адходаў. Сёлета ў раёне належыць аптымізаваць міні-палігон ЦБА ў Какоўчынскім сельсавеце, між тым работы на аб’еце не пачаты. Васілій Чараднік запатрабаваў ад камунальнікаў, эколагаў і іншых зацікаўленых службаў наладзіць у раёне дзейсны механізм збору другаснай сыравіны.

    Ад навядзення парадку ў населеных пунктаў не павінны заставацца ўбаку размешчаныя ў іх арганізацыі і мясцовае насельніцтва. Старшыня райвыканама паставіў задачу замацаваць за прадпрыемствамі і ўстановамі горада і буйных населеных пунктаў раёна вуліцы і зялёныя зоны для правядзення работ па іх добраўпарадканні. Варты пераймання, на думку Васілія Анатольевіча, вопыт Мінска, калі за парадкам у шматпавярховіках і на прыдамавых тэрыторыях сочаць так званыя старшыя па пад’ездзе ці па доме, выбраныя з ліку найбольш актыўных і нераўнадушных жыльцоў. Яны павінны стаць звязуючым звяном паміж ЖКГ і насельнікамі дома.

    Час вымагае ад камунальнай сферы не толькі шукаць шляхі эканоміі і мінімізацыі затрат, але і папаўняць даходную частку, у тым ліку праз прыцягнення інвестыцый. Задача па распрацоўцы інвестыцыйнай прапановы неаднаразова ставілася кіраўніком раёна перад УП ЖКГ, але справа пакуль не варухнулася з мёртвай кропкі.

  Гэтыя і іншыя прапановы лягуць у аснову раённай праграмы па развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сенненшчыны, якая стане своеасаблівай дарожнай картай для кіраўнікоў і спецыялістаў гэтай няпростай сферы.

 Сярод сацыяльных пытанняў кіраўнік раёна завастрыў увагу на арганізацыю дзіцячай занятасці падчас восеньскіх канікул, якія пройдуць з 29 катсрыніка па 8 лістапада. Ніводная дзіця, у асаблівасці вучні пачатковых класаў, не павінна заставацца без нагляду, падкрэсліў Васілій Чараднік. Неабходна арганізаваць работу прышкольных лагераў, аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый і інш.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.