В Сенненском районе выявлен новый случай ВИЧ-инфекции

Сёлета ў раёне выяўлены новы выпадак ВІЧ-інфекцыі (летась было зарэгістравана 2). Такім чынам, па інфармацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, па стане на 1 ліпеня 2017 года на Сенненшчыне зарэгістраваны 16 выпадкаў вірусу імунадэфіцыту чалавека. Паказчык распаўсюджанасці захворвання склаў 69,4 на 100 тыс. насельніцтва, гэта на 4,6% больш за леташні. Носьбітамі ВІЧ-інфекцыі з’яўляюцца 15 жыхароў раёна.

Большасць інфіцыяваных складаюць працаздольныя людзі ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў. Агульная колькасць хворых у гэтай узроставай групе ў нашым раёне – 12 чалавек. Па сацыяльных групах пераважаюць працуючыя, на долю якіх прыходзіцца 37,05% інфіцыяваных ці 8 чалавек, на другім месцы знаходзяцца непрацуючыя – 18,5% (4 чалавекі), служачых сярод захварэўшых – 9,2% (2 чалавекі), яшчэ адзін выпадак небяспечнай інфекцыі выяўлены ў  асобы, якая знаходзілася ў месцах пазбаўлення волі. Акрамя таго, у раёне выяўлены выпадак нараджэння дзіцяці ад ВІЧ-інфіцыяванай жанчыны.

Сярод шляхоў заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека пераважаюць — палавыя зносіны.

Сенненскі РЦГЭ нагадвае пра неабходнасць прытрымлівацца мер прафілактыкі ВІЧ-СНІДу і своечасова правярацца на наяўнасць інфекцыі, зрабіць гэта можна ананімна, у тым ліку і ў цэнтральнай раённай бальніцы.

Ул.інф.