Сенненские танцоры выступят в турнире народных танцев в рамках «Славянского базара» в Витебске

 Культурную праграму рыхтуе на міжнародны фэст раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці.

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Пагарэльская, з 13 па 14 ліпеня наведвальнікаў падворка Сенненскага раёна будуць забаўляць калектывы і выканаўцы мастацкай самадзейнасці. Сярод іх добра знаныя на Сенненшчыне і за яе межамі народные гурты “Вечарынка” і “Вясёлыя музыкі”. Сваю творчую “справаздачу” на фестывалі прадставіць і Пламенскі сельскі клуб.

А 15 ліпеня на плошчы Свабоды ў харэаграфічным батле сыдуцца пары з усёй вобласці. Ад Сенненшчыны ў турніры народных танцаў выступяць шэсць дуэтаў у трох узроставых групах — да 30 гадоў, ад 30 да 50 гадоў, ад 50 і старэй. Усе танцоры-аматары займаюцца пры раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У конкурснай праграме прадстаўлена багатая палітра традыцыйных танцаў: “Полька”, “Лявоніха”, “Кадрыль” “Ойра” і інш. У гэты ж дзень на канцэртнай пляцоўцы плошчы Свабоды ў межах гала-канцэрта танцавальны калектыў РЦКіНТ выканае рэгіянальны побытавы танец “Кросны”.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.