В Сенненском районе продолжается замена теплотрасс

РУП ЖКГ працягвае работы па ўдасканаленні цеплатрас. Цяпер вядуцца работы па замене цеплатарсы ў аграгарадку Багданава. 

Тут будуць пракладзены новыя трубы, з выкарыстаннем сучасных ізаляцыйных матэрыялаў. Гэта дазволіць істотна знізіць страты цяпла і павысіць тэрмін службы цеплатрасы, расказаў старшы майстар водаканалізацыйнай гаспадаркі ЖКГ Аляксандр Бярозка.

У Багданаве будзе заменена каля 700 метраў труб. Усяго сёлета камунальнікі запланавалі аднавіць 3 км цеплатрасы. Гэтыя работы правядуць таксама ў Сянне ў мікрараёне райаграсэрвіса. 

Ул. інф.

Фота мае ілюстрацыйны характар.