Четверо сенненских чтецов выступят на областном этапе конкурса «Живая классика»

  15-16 мая ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі г.Віцебска адбудзецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу сярод вучнёўскай моладзі “Жывая класіка”. Ад Сенненшчыны на ім выступяць чацвёра юных чытальнікаў.

Яны былі выбраны па выніках раённага этапу літаратурнага спаборніцтва, які праходзіў у завочнай форме. Відэаролікі са сваімі выступленнямі на яго прадставілі больш за 60 навучэнцаў з 13 школ раёна. Абараняць гонар Сенненшчыны на абласным конкурсе выпала пераможцам раённага этапу — Прохару Міхайлаву з Машканскай ДССШ і Андрэю Пчалінцаву з Багушэўскай СШ №1, а таксама ўладальнікам 2 і 3 месцаў Уладзіславу Мусташову з Багушэўскай СШ №1 і Лізавеце Гарбачовай з Машчонскай СШ. З вуснаў сенненскіх дэкламатараў прагучаць вершы вядомых беларускіх паэтаў — Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Кандрата Крапівы, Міколы Чарняўскага.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.