Состояние медицинского обслуживания сельского населения обсудили на сессии Богдановского Совета депутатов

Стану медыцынскага абслугоўвання ў вёсках надаецца вялікая ўвага. На мінулым тыдні гэтая тэма абмяркоўвалася на сесіі Багданаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

  Паколькі асноўнымі лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі па аказанні першаснай даўрачэбнай дапамогі сельскаму насельніцтву былі і застаюцца фельчарска-акушэрскія пункты (на тэрыторыі сельсавета іх дзейнічае два), то пасяджэнне пачалося са справаздач іх загадчыкаў.

Загадчыца Ульянавіцкага ФАПа Ала Аўласенак расказала аб тым, што на яе ўчастку абслугоўвання знаходзіцца 14 населеных пунктаў. Самая шматлікі з іх – Ульянавічы (186 жыхароў) і Вялікі Азярэцк (62 жыхары), але ёсць і такія, дзе пражывае ўсяго адзін чалавек. Але ніводны з іх, не застаецца без падворнага абходу. Такія меры  дапамагаюць выявіць захворванні на ранніх стадыях, а таксама спрыяюць зніжэнню смяротнасці.

Праводзіцца медыцынскі агляд і на ўчастку абслугоўвання Багданаўскага ФАПа. З падрабязным дакладам пра яго дзейнасць выступіла загадчыца Галіна Любачка.

Падчас пасяджэння была адзначана і праведзеная на працягу ўсяго мінулага года санітарна-асветніцкая праца па ачыстцы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, прафілактыцы туберкулёзу, педыкулёзу і шаленству. У бягучым годзе плануецца звярнуць яшчэ большую ўвагу на прафілактыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Бо, як сведчыць статыстыка, асноўная прычына смяротнасці насельніцтва на тэрыторыі Багданаўскага сельсавета – хваробы сістэмы кровазвароту (ад іх за 2016 год памерлі 11 чалавек).

Ганна КОРСАКАВА.