Индивидуально и с пониманием, или как реализуется Декрет №3 в Сенненском районе

  Рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” прыпынена для яго дапрацоўкі і ўдакладнення некаторых пунктаў. Тым не менш з парадку дня гэтая тэма не знімаецца. Таму мы вырашылі пацікавіцца, як павінен дзейнічаць чалавек, які атрымаў паведамленне з падатковай інспекцыі аб уплаце збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў на сацыяльныя патрэбы, аднак лічыць патрабаванне беспадстаўным.

-Жыхарам нашага раёна ў сувязі з рэалізацыяй Дэкрэта №3 уручана 1800 паведамленняў: 180 асоб з гэтай колькасці выключаны на падставе даных дзяржаўных органаў, 287 разглядаліся ў падатковай інспекцыі – 242 з гэтага ліку вызвалены ад уплаты збору, — расказаў Аляксей Станкевіч, начальнік ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне. – Падставай для гэтага найчасцей з’яўляецца дакументальнае пацверджанне аб рабоце за межамі краіны, выхаванне дзіцяці да сямі гадоў, наяўнасць зямельнага ўчастка для вядзення падсобнай гаспадаркі.

Але нават, калі падатковая інспекцыя не знайшла падстаў для вызвалення ад уплаты збору, шанц на станоўчае вырашэнне застаецца. Для гэтага неабходна звярнуцца ў раённую камісію. Па інфармацыі, якой валодае рэдакцыя, ў разлік бяруцца не толькі цяжкае матэрыяльнае становішча, хвароба. Улічваюцца, нават, сёлетняе працаўладкаванне, пастаянныя спробы знайсці працу, набыць новую прафесію. Як выказаўся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Паўлоўскі, Дэкрэт Прэзідэнта стымулюе на пошукі працы нават тых людзей, якія не працавалі гадамі, карыстаючыся пры гэтым на роўні з усімі медыцынскімі, адукацыйнымі, іншымі сацыяльнымі льготамі.

Наш кар.