Слова кандыдатам
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Сенненскай выбарчай акрузе №30 выступяць з перадвыбарнымі праграмамі па абласным радыё і тэлебачанні.
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зацвердзіла графік размеркавання эфірнага часу для выступленняў кандыдатаў у дэпутаты.
Згодна з ім прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты ад Сенненскага выбарчай акругі №30 змогуць агучыць сваю перадвыбарчую праграму і паўдзельнічаць у дэбатах у эфіры РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск».
Выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па тэлебачанні адбудуцца ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3”
25 жніўня:
Дзям’яненка А.А. — 19.35;
Лукашоў А.І. — 19.40;
Гаўруцікаў А.А. — 19.45.
Выступленні кандыдатаў у эфіры “Радыё-Віцебск”
2 верасня:
Дзям’яненка А.А. — 7.35;
Лукашоў А.І. — 7.40;
Гаўруцікаў А.А. — 7.45.