У Беларусі з карупцыяй будуць змагацца грашыма

0T1fz84yNk8У Беларусі з карупцыяй будуць змагацца грашыма.

Саўмін прыняў пастанову №101 ад 5 лютага бягучага года, згодна з якой грамадзяне змогуць атрымліваць матэрыяльнае ўзнагароджанне за дапамогу ў барацьбе з хабарніцтвам. Памеры выплат вызначаюцца ў залежнасці ад ступені садзейнічання праваахоўным органам у расследаванні карупцыйнага злачынства, а таксама ў залежнасці ад цяжкасці злачынства: да 30 базавых велічынь за менш цяжкае і да 50 за асабліва цяжкае. Ужо вядома, што абкладацца падаткам выплаты не будуць.

Аднак разлічваць на прэмію змогуць не ўсе. Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на вайскоўцаў, супрацоўнікаў дзяржорганаў і ўдзельнікаў працэсу пры вытворчасці па крымінальных справах.

Вольга БАНДАРЭВІЧ