Дорожники Сенненщины готовятся к зиме

ГС Падрыхтоўка да эксплуатацыі дарог у зімовы перыяд — справа сур’ёзная, бо забяспечвае безаварыйнасць руху аўтатранспарту, а значыць, і гарантыю захаванасці здароўя і жыцця людзей. З усёй адказнасцю сустракаюць складаны для вадзіцеляў і дарожных службаў зімовы сезон у Сенненскім ДРБУ-146, паведаміў дырэктар гэтай арганізацыі Васіль Ступаневіч.

Нарыхтавана ўжо 3,5 тысячы тон (71% да неабходнага) пясчана-саляной сумесі. Маецца ў наяўнасці 1300 вешак, якія ўстанаўліваюцца для абазначэння абочын дарог, 208 шчытоў для снегазатрымання. Робіцца агляд жывой агароджы — елачак, якія высаджаны ўздоўж дарог Сянно — Талачын і Багушэўск — Какоўчына — Нямойта для затрымання снегу.

Да зімовага перыяду рыхтуецца тэхніка. На абслугоўванні зімовых дарог будуць задзейнічаны 4 грэйдары, 4 аўтамабілі МАЗ, 4 трактары, 4 пагрузчыкі і бульдозер. Апошнія будуць выкарыстоўвацца ў самых экстраных выпадках, калі са снежнымі заносамі не справіцца іншая тэхніка. Калі снегу будзе няшмат, уздоўж заносанебяспечных участкаў дарог плануецца рабіць траншэі для снегазатрымання.

З 1 лістапада, а ў залежнасці ад умоў надвор’я магчыма і раней, у арганізацыі будзе ўстаноўлена кругласутачнае дзяжурства.

Усё гэта дапаможа забяспечыць праезд па  абслугоўваемых ДРБУ дарогах, нават па тых, якія вядуць да самых маланаселеных і аддаленых вёсак.

 

Таццяна Буракова.