Мары дзяцінства здзяйсняюцца і ў сорак

У паходцы, мяккіх рысах твару, прыглушаным тэмбры голасу і пры­ем­­­най, выклікаючай давер усмешцы — ва ўсім чытаецца спакой і задаволенасць лёсам. З такім чалавекам хочацца гаварыць, з ім лёгка знайсці агульную тэму, а пасля сустрэчы на душы абавязкова застаецца светлае пачуццё. Вось такая яна, Зінаіда Комлева, —  загадчыца Багданаўскай сельскай бібліятэкі.

 У дзяцінстве многія марылі стаць касманаўтамі, лётчыкамі, артыстамі… Толькі спраўдзіліся гэтыя надзеі далёка не ў кожнага. Магчыма, таму, што з цягам часу мы забыліся на іх. Зінаіда Анатольеўна ўпэўнена: трэба вельмі моцна чагосьці жадаць і яно абавязкова збудзецца.

 Аб прафесіі бібліятэкара яна марыла з дзяцінства. У вёсцы Обаль Машканскага сельсавета, дзе нарадзілася, была невялічкая бібліятэка. Час ад часу дзяўчынка забягала да суседкі, якая працавала ў ёй. Мноствапаліц з кнігамі — слоўнікамі, зборамі сачыненняў знакамітых пісьменнікаў — уражвалі. Зіна першай гартала самыя цікавыя і рознакаляровыя кніжкі, а потым іх бралі пачытаць мясцовыя жыхары.

 Толькі пасля заканчэння Машканскай школы дзяўчына  пайшла вучыцца на швачку ў Віцебск. Ехаць у Магілёў і трымаць іспыты на бібліятэкара пабаялася. Далёка быў гэты горад ад дома, а Віцебск — зусім побач. 

 У хуткім часе Зіна выйшла замуж і пераехала ў Сянно. Уладкавалася нажанчына  пачала рыхтавацца да тэсціравання. Доўгімі зімовымі вечарамі яна гартала падручнікі па гісторыі Беларусі і грамадазнаўству.

 Беларускую мову ведала добра яшчэ ў школе, вось і паспадзявалася на добрую памяць. Яна Зінаіду Анатольеўну не падвяла. Сертыфікат тэсціравання з 45% правільных адказаў па беларускай мове стаў прыем­ным сюрпрызам. Такога добрага выніку яна не чакала.

 Дочкі падтрымлівалі маму як толькі маглі. А вось мужу Зінаіда расказала ўсюкурса. І ўжо два гады працуе бібліятэкарам у Багданаве.

 — Мне вельмі падабаецца тое, чым я займаюся. Люблю працаваць з людзьмі. Калі ў бібліятэку доўгі час ніхто не заходзіць, я пачынаю сумаваць…

 Каб госці былі частымі, Зінаіда Анатольеўна праводзіць розныя сустрэчы і мерапрыемствы. Заўжды стараецца прадумаць сцэнарый так, каб цікава было малым і дарослым. У гэтым годзе арганізавала свята кветак. 

 Збіраюцца час ад часу ў бібліятэцы і пажылыяконкурс, бо кожная гаспадыня стараецца спячы пірог пасмачней.

 Магчыма, не ўсё ў Зінаіды Комлевай атрымліваецца на выдатна.  У бібліятэкарскай сферы яна навічок. Вопыт прыйдзе з часам. Самае важнае і прыемнае, што светлыя дзіцячыя мары збыліся. І правы быў Аляксандр Дзюма-бацька, які сказаў: «Лягчэй за ўсё ажыццявіць тыя мары, у якіх не сумняваешся».

Кацярына КАРПОВІЧ.