Криминальная сводка от Сенненского РОВД
драўніна дзелавая
З тэрыторыі прамысловага склада Бурбінскага лясніцтва, што знаходзіцца паблізу вёскі Лапатнікі, невядомыя выкралі 16,45 метраў кубічных дзелавой драўніны.
Па словах ляснічага, які паведаміў аб прапажы, злачынства здзейснена ў перыяд часу з 17.00 21 сакавіка да 8.30 24 сакавіка.
Праводзіцца праверка.
Абрабавала магазін
У адносінах да непрацуючай жыхаркі Сянна ўзбуджана справа на падставе ч. 1 арт. 206 (рабаўніцтва) Крымінальнага кодэкса.
У магазіне ААТ “ДорОРС”, які знаходзіцца ў вёсцы Старая Беліца, на вачах у прадаўца наведвальніца крамы ўкрала бутэльку віна ёмістасцю 0,5 літра.
З гаспадарчых пабудоў
На 4140000 рублёў абакралі ў ноч на 24 сакавіка жыхара Багушэўска, што стала падставай для ўзбуджэння справы нзгодна ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.
Здабычай злачынцаў сталі куры, дарожны веласіпед і бензакаса. Усё гэта захоўвалася ў гаспадарчых пабудовах.
Наш кар.