Сёння ў краіне стартуе датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі.

gerbflag1Яно пройдзе па 22 сакавіка ўключна на ўсіх участках, акрамя тых, што ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. 

Прагаласаваць датэрмінова зможа кожны жадаючы. Дастаткова прыйсці на ўчастак з пашпартам, вадзіцельскім пасведчаннем, пенсійным пасведчаннем (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), службовым пасведчаннем дзяржаўнага служачага, студэнцкім білетам. Грамадзянін, які страціў пашпарт, атрымае бюлетэнь для галасавання па даведцы органаў унутраных спраў. Удзельнічаць у галасаванні могуць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і маюць від на жыхарства.

Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з невялікімі інтэрваламі з 10.00 да 14.00 і пасля перапынку з 16.00 да 19.00.