Лучшие учителя Сенненщины представят район на областном этапе «Учителя года»

 ГСПадведзены вынікі другога (раённага) этапу рэспубліканскага  конкурсу «Нас­таўнік года-2013».

Першы (школьны) этап конкурсу прайшоў ва ўстановах адукацыі раёна ў кастрычніку і лістападзе мінулага года. У ім прынялі ўдзел 78 настаўнікаў і 25 выхавальнікаў. Пераможцы школьнага этапу сталі ўдзельнікамі раённага конкурсу, у заключны тур якога па рашэнні журы прайшлі 27 педагогаў. Яны змагаліся за званне лепшага, праводзячы адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах і публічныя прадстаўленні педагагічнай сістэмы «Обучая, я воспитываю…».

У выніку пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года-2013» сталі Алена Камандышка (Алексініцкая СШ), Вольга Віннік і Святлана Храпавіцкая (СШ №2 г.Сянно), Валянціна Багданоўская (Машканская ДССШ), Алена Лысенка (Багушэўская СШ №1), Андрэй Салаўёў (Беліцкая ДССШ), Вольга Кандрацьева (яслі-сад №2 г.Сянно).

Наперадзе абласны этап конкурсу, і лепшыя педагогі Сенненшчыны рыхтуюцца да ўдзелу ў ім. Жадаем поспехаў і перамог!