Украў — у турму

12 студзеня ўзбуджана крымінальная справа згодна з ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэксу ў адносіне да непрацуючага жыхара в.Лукты, які ў доме жыхаркі в.Ског, тайна украў мабільны тэлефон коштам 500 тыс. рублёў.

 Яшчэ адна крымінальная справа ўзбуджана згодна з ч.2 арт.205 па факту крадзяжу з гаспадарчай пабудовы  ў в.Вялікае Сяло электрарухавіка, 5 алюмініевых бітонаў і 4 чугуноў, якія з’яўляюцца ўласнасцю жыхара Віцебска.   

Спакусіўся на бутэльку гарэлкі

15 студзеня ў магазіне «Родны кут» г.Сянно затрыманы муляр ПМК-64, які спрабаваў выкрасці з гандлёвай кропкі бутэльку гарэлкі.