Навагодняя лыжня стартуе ў Сянно

28 снежня ў 10.00 у парку 40-годдзя Перамогі пройдзе традыцыйная навагодняя лыжная гонка.

 Удзел у спаборніцтве будуць прымаць як нашы юныя лыжнікі і біятланісты розных узроставых груп, так і спартсмены з іншых раёнаў вобласці. На фінішы ўсіх удзельнікаў навагодняй гонкі будуць чакаць Дзед Мароз і Снягурка з падарункамі для кожнага.

  Запрашаем у парк усіх жадаючых прыняць удзел у спаборніцтвах і балельшчыкаў.

Ірына ГАРБАЧОВА.