Цвярозы чацвер: кожны чацвер месяца сенненскія міліцыянеры разам з урачом-нарколагам выязджаюць да асоб, якія злоўжываюць алкаголем

Як паведаміў газеце часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Бубянкоў, за палову кастрычніка супрацоўнікамі РАУС сумесна з зацікаўленымі ведамствамі праверана па месцы жыхарства 98 раней судзімых і злоўжываючых спіртнымі напіткамі асоб. Праведзена 2 выязных судовых пасяджэнні па накіраванні злосных алкаголікаў у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП). Правераны 24 кватэры з рэпутацыяй прытонаў.

 У рамках акцыі прайшлі 2 пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапардку. На іх былі выкліканы 12 чалавек, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

 На стацыянарнае лячэнне ў Лепельскую псіхіятрычную бальніцу накіраваны 3 асобы, пакутуючыя ад алкагалізму. Ва УЗ  «Сенненская ЦРБ» закадзіравана метадам ТЭС-тэрапіі 7 чалавек.

 Работнікі РАУС выступаюць у працоўных калектывах, навучальных установах, мясцовых сродках масавай інфармацыі з прафілактычнымі гутаркамі і лекцыямі.

 Па даных, якія прывёў Сяргей Бубянкоў, з пачатку года ў ЛПП для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі накіравана 24 хранічныя алкаголікі.

 Супрацоўнікамі Сенненскага РАУС канфіскавана 112 тысяч 409 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, зной­дзена і дэманціравана 4 самагонныя апараты.

 За 9 месяцаў бягучага года работнікамі раённай міліцыі складзена 553 адміністрацыйныя пратаколы за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане і распіццё спіртных напіткаў; 405 — за дробнае хуліганства.