Александра Черкасова стала призером в конкурсе творческих работ, посвященных Году народного единства

 Умела падбіраць рыфмы да слоў і фармуляваць свае думкі, а потом выказваць іх на паперы — задача не з простых. Але Аляксандра Чаркасава, вучаніца 6 “Б” класа ДУА «Багушэўская сярэдняя школа імя А.Э.Марфіцкага Сенненскага раёна», даказвае адваротнае. Дзяўчынка стала пераможцай трэцяй ступені ў конкурсе творчых работ, прысвечаным Году народнага адзінства ў намінацыі “Вершы і апавяданні пра свой край”, які быў арганізаваны нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, цэнтрам даследвання беларускай культуры, мовы і літаратуры.

— Аляксандра вельмі таленавітая і старанная дзяўчынка, якая тонка адчувае літаратуру, добра валодае словам,- характарызуе вучаніцу Наталля Новікава, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

 З цягам часу захапленне юнай паэткі выйшла за рамкі творчых заданняў па літаратуры. Аляксандра стала рыфмаваць радкі проста для сябе. У дзяўчынкі, нават, ёсць спецыяльны сшытак, дзе на паперы  яна адлюстроўвае свае думкі. Вершы Аляксандра піша пераважна пра прыроду і Радзіму, з выкарыстаннем вялікай колькасці  эпітэтаў і метафар, што надае тэксту непаўторную глыбіню і яскравасць. 

Вялікая заслуга ў гэтым  і калектыва педагогаў, якія змаглі разгледзіць у дзяўчынцы відавочны талент. У асаблівасці Марыі Сцепанец, настаўніка рускай мовы і літаратуры, пад кіраўніцтвам якой і ішла падрыхтоўка да конкурса.

— Калі прыходзіш у клас, заўсёды ёсць вучні, якія складаюць настаўніцкае шчасце. У 6 “Б” усе выхаванцы добра сябе праяўляюць, але Саша адрозніваецца. Дзяўчынка заўжды вельмі шмат чытае мастацкай літаратуры, захоплена паэзіяй. Характэрна тое, што практычна ўсе вершы, якія мы вывучаем, яна завучвае на памяць. А пасля радуе ўсіх іх душэўным чытаннем. Не сумняваючыся ў творчых здольнасцях Аляксандры, мы вырашылі паспрабаваць сябе ў конкурсе, і як паказаў час, недарэмна. Перамога была нечаканай, але вельмі прыемнай, — падкрэслівае Марыя Сцепанец, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

  Трэба адзначыць, што мінулы год стаў прадуктыўным для дзяўчынкі ў творчым плане. Яна заняла 3 месца ў школе і 6 у вобласці ў Рэспубліканскім конкурсе па рускай мове «Жураўлік». Стала пераможцай раённага этапа і ўдзельніцай абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка». Таленавітая дзяўчынка паспявае не толькі добра вучыцца, удзельнічаць у розных конкурсах і ў грамадскім жыцці школы, але і наведвае разнастайныя аб’яднанні па інтарэсах, у тым ліку аб’яднанне «Проба пяра».

 Акрамя ўсяго іншага, дзяўчынка захоплена музыкай. Наведвае мясцовую музычную школу, дзе вучыцца іграць на фартэпіяна і флейце.

 Нягледзячы на тое, што Аляксандра праяўляе відавочны творчы талент, прафесію, яна абрала зусім з супрацьлеглай сферы дзейнасці. Дзяўчынка ў будучым хоча стаць праграмістам.

 Ну што ж, пажадаем ёй далейшых творчых поспехаў.  

Ксенія КРУПСКАЯ.

Фота аўтара.

 

 

 

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

7 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

8 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

9 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

11 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

14 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

1 день ago