У Мінску падвялі вынікі VI адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», дзе юныя таленты з усёй краіны мовай фарбаў выказалі сваю падзяку пакаленню пераможцаў.
У лік лепшых аўтараў увайшла Лізавета Астаповіч, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Каларыт» сярэдняй школы №1 г.Сянно, якая стала лаўрэатам рэспубліканскага фіналу.
Дзяўчынка падрыхтавала глыбокую працу пад назвай «У акопах». Пра падзеі вайны сучасныя школьнікі ведаюць з кніг і фільмаў, але юнай мастачцы ўдалося вельмі дакладна перадаць атмасферу ваенных гадоў, уклаўшы ў малюнак душу і перажыванні.
Сама Лізавета шчыра рада такому высокаму выніку і дзеліцца сваімі эмоцыямі: «Калі працавала над малюнкам, мне хацелася адлюстраваць не проста ваенны сюжэт, а тыя пачуцці, якія адчувалі абаронцы нашай Радзімы. Удзел у дадзеным конкурсе – мая асабістая падзяка ветэранам за магчымасць жыць і тварыць пад мірным небам».
Поспех дачкі стаў незабыўнай падзеяй і нагодай для гонару ў сям’і. Бацькі Лізы Ганна Станіславаўна і Яўген Рыгоравіч адзначаюць важнасць такіх творчых перамог для станаўлення асобы: «Мы вельмі ганарымся Лізай, бо за гэтым вынікам стаіць яе працавітасць, уседлівасць і адданасць любімай справе. Для нашай сям’і тэма вайны і міру – святая.
Бачыць, як дзіця прапускае гісторыю праз сваё сэрца і талент, – гэта самае каштоўнае для бацькоў. Вялікі дзякуй педагогу Алене Польскай, якая разгледзела і развівае ў нашым дзіцяці гэты дар».
Як адзначае сама педагог, Ліза – мэтанакіраваная і старанная дзяўчынка, гэтая ўзнагарода абсалютна заслужаная. Патрыятычны конкурс патрабуе асаблівай далікатнасці, і я рада, што мае выхаванцы з году ў год стабільна трымаюць высокую планку на абласных і рэспубліканскіх этапах.
Старшыня раённай арганізацыі БГАВ Тамара Смірнова, па лініі якой на рэгіянальным узроўні ва ўзаемадзеянні з аддзелам па адукацыі райвыканкама, цэнтрам дзяцей і моладзі рэалізуецца дадзены праект, подкрэслівае: «Праца Лізы даказвае, што гераізм беларускага народа ў гады вайны новым пакаленнем не забыты. На раённых, абласных і рэспубліканскіх этапах журы адбірала самыя шчырыя працы, і тое, што малюнак нашай школьніцы апынуўся ў фінальнай групе найлепшых (спаборнічалі 63 наймацнейшыя фіналісты), – гонар для Сенненшчыны».
У Дзень Незалежнасці творчасць такіх дзяцей нагадвае: незалежнасць – не проста гістарычны статус, а жывая памяць, якая беражліва перадаецца ад настаўнікаў да вучняў, ад сэрца да сэрца.
Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык аддзялення Сенненскага РЦДіМ.
Широко, весело, с размахом на Сенненщине отпраздновали Яблочный Спас. Традиционно мероприятие проходило в аг.Пламя. Песни,…
В аг. Пламя состоялось открытие детской игровой площадки в рамках проекта «Маленькое счастье для больших сердец». На…
Сегодня Сенненщину посетила Елена Нефёдова, председатель Витебского областного объединения профсоюзов, депутат областного Совета депутатов. Целью …
Вот уже второй год на золотых нивах ОАО «Беленево» трудится семейный экипаж семьи Кулик –…
‼️В Пружанском районе пожар в квартире унес жизнь 5-летнего ребенка: следователи устанавливают обстоятельства трагедии Вчера…
Огненный август Морозовки Вихрем разрушений и потерь вошло в историю Сенненщины 22 августа 1942 года:…