МБОО «София» оказало благотворительную помощь отделению круглосуточного пребывания в агрогородке Ходцы

Жаночае імя Сафія ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае “мудрая”. У хрысціянстве святая Сафія з’яўляецца маці трох сясцёр-пакутніц — Веры, Надзеі, Любові. Верагодна, гэты факт ўзялі на заўвагу валацёры амерыканскай гуманітарнай службы Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, калі давалі назву свайму дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню. Сёння супольнасць мае міжнародны статус, аказваючы дапамогу людзям па ўсім свеце.

У Беларусі МДГА “Сафія” дзейнічае з 1999 года. За гэты час аб’яднаннем рэалізаваны дзясяткі гуманітарных праектаў . Ведаюць пра “Сафію” і на Сенненшчыне. Медыцынскае абсталяванне, бытавыя прылады, набытыя за ахвяраванні замежных валанцёраў, у прыватнасці, маецца ў Багданаўскім аддзяленні штодзённага знаходжання для састарэлых, Багушэўскай абласной туббальніцы. А сёлета спіс адрасатаў добрых спраў “Сафіі” папоўніла аддзяленне штодзённага знаходжання для састарэлых у аграгарадку Ходцы.

Летась у сацыяльнай установе правялі капітальны рамонт памяшкання кухні, у ходзе якога былі выраўнены і аздоблены пліткай падлога і сцены, заменены дзверы і вокны, усталявана выцяжка. Не хапала аднаго —мэблі і тэхналагічнага абсталявання. З просьбай паспрыяць у іх набыцці кіраўніцтва аддзялення звярнулася ў МДГА “Сафія”. І водгук не прымусіў доўга чакаць. У студзені прадстаўнікі аб’яднання наведалі сацыяльную ўстанову, дзе пазнаёміліся з умовамі жыцця яе пастаяльцаў і працы супрацоўнікаў. А ўжо праз два месяцы ў аддзяленне паступілі першыя набыткі.

— На цяперашні час дзякуючы дапамозе замежных валанцёраў у нас ёсць халадзільнік, газавая пліта, сушыльная машына, посуд, у тым ліку каструлі, талеркі, кружкі, тэрмасы. Зараз чакаем дастаўку стэлажоў для посуду, — распавядае загадчыца Ходцаўскага аддзялення Раіса Ермашкевіч.

Акрамя таго, “Сафія” закупіла і перадала тры артапедычных ложкі з пад’ёмным механізмам і тры супрацьпролежневых матрацы. Яны істотна палепшаць умовы жыцця пастаяльцаў, якіх інсульт пазбавіў магчымасці паўнацэнна рухацца.

У цэлым дапамога замежных дабрачыннікаў склала важкую суму — амаль 10000 рублёў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

admin

Recent Posts

7 ноября — День Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…

2 часа ago

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

3 часа ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

17 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

18 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

18 часов ago