C
C
У школьнікаў пачаліся канікулы. А значыць з’явілася шмат вольнага часу. Каб ён быў заняты карыснымі справамі, заклапочаны не толькі педагогі школ. Ім на дапамогу прыходзяць калегі пазашкольных устаноў, спецыялісты клубаў, Дамоў культуры, бібліятэк, графік работы якіх перагледжаны. Падоўжаны час работы спартыўных залаў. Актывізуюцца грамадскія арганізацыі. Пра гэта на планёрцы ў старшыні райвыканкама расказала намеснік кіраўніка раёна Зоя Фаміна.
А тым часам у раёне адзначаецца рост палаў на палетках, што звязана не толькі з асаблівасцямі сёлетняга надвор’я. Паблізу вёскі Малішы ледзь не загарэўся лес. Агонь да яго падышоў з поля, на якім, як выказаўся Андрэй Рогаў, намеснік начальніка РАНС, праводзілася мэтанакіраванае выпальванне пажніўных рэшткаў. Сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль дзякуючы аператыўным дзеянням лясной аховы і ратаўнікоў.
Факт не застаўся без увагі Васілія Чарадніка. Старшыня райвыканкама даў шэраг указанняў і даручэнняў, выкананне якіх дазволіць зменшыць рызыку распаўсюджвання агню як на лясныя масівы, так і на аддаленыя маланаселеныя вёскі.
Шэраг даручэнняў атрымалі праваахоўнікі. У прыватнасці, яны павінны праверыць, як захоўваецца тэхналагічнае абсталяванне на фермах сельгасарганізацый, у прыватнасці КУСГП імя Гараўца, жывёла з якіх перададзена ў іншыя гаспадаркі. Звернута ўвага на масавыя крадзяжы малака, іншай сельгаспрадукцыі.
— Трэба больш актыўна працаваць з людзьмі. Ім трэба тлумачыць прычыны эканамічнай сітуацыі, падтрымліваць маральна псіхалагічны стан у калектывах, — лічыць Васілій Чараднік. І тут раённыя ўлады разлічваюць на дапамогу прафсаюзаў, іншых грамадскіх арганізацый.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
В Беларуси с 1 августа выросли размеры бюджета прожиточного минимума (БПМ). Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…
Вкусно, душевно и по-настоящему клёво Именно так на минувшей неделе в аг.Богданово прошел региональный гастрономический…
Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…
В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…
Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…
Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…