У сярэдзіне лістапада ў Беліцкай ДССШ адбылося ўрачыстае пасвячэнне другакласнікаў у акцябраты.
З яшчэ большым запалам яны аднесліся да цырымоніі пасвячэння, якую правялі педагог-арганізатар Раённага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяна Пучкова, ветэран піянерскага руху Вольга Ульянава, Ірына Стайнова, старшыня савета піянерскай дружыны імя Аляксандра Матросава Лізавета Рабушка, сакратар школьнай пярвічкі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Анастасія Мароз і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Наталля Стрэльская. З цёплымі словамі да новаспечаных членаў БРПА звярнуліся дырэктар Беліцкай ДССШ і па сумяшчальніцтве старшыня пярвічных арганізацый ГА «Белая Русь» і БСЖ Кацярына Рабушка, дырэктар РЦДіМ Валянціна Каржыцкая, Вольга Ульянава падзялілася невялікімі ўспамінамі з гісторыі свайго піянерскага жыцця. Акрамя прыемных слоў, віноўнікі ўрачыстасці атрымалі невялікія прэзенты ад школьнай пярвічкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, ад імя ўсіх бацькоў смачны падарунак і музычныя віншаванні дзятве паднесла Алена Харчанка. Акцябраты ў сваю чаргу паабяцалі ўсім прысутным быть стараннымі, актыўнымі і імкнуцца рабіць добрыя справы.
Пасля мерапрыемства педагогі-арганізатары падвялі вынікі сваёй працы за мінулы год, абмяркавалі новыя накірункі дзейнасці. За добрасумленную шматгадовую працу і творчы падыход у выхаванні дзяцей і падлеткаў ад Раённага цэнтра дзяцей і моладзі і Раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” падзякі атрымалі Ірына Стайнова, педагог-арганізатар Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната Ірына Сімакова, Тамара Пупіна з Какоўчынскай ДССШ,, Алена Ілюшэнка з Машканскай ДССШ, Святлана Даўкшас з Сенненскай школы-інтэрната.
Ганна КОРСАКАВА.
Фота аўтара.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…