Служба ўчастковых інспектараў заўсёды была і застаецца адной з самых запатрабаваных насельніцтвам. Таму і патрабаванні да супрацоўнікаў такія высокія. Добрасумленнасць у выкананні службовых абавязкаў, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, абараняць грамадзян ад злачынных замахаў — тыя якасці, якія з’яўляюцца падмуркам дзейнасці ўчастковага інспектара. Менавіта яны ў спалучэнні з культурай паводзін, высокім прафесіяналізмам складаюць негалосны кодэкс гонару, закліканага фарміраваць станоўчы імідж усёй сістэмы органаў унутраных спраў, давер да супрацоўніка міліцыі.
На працягу двух дзён лепшыя прадстаўнікі прафесіі, вызначаныя па выніках раённых і абласных адборачных тураў, спаборнічалі ў страявой, агнявой, медыцынскай і спецыяльнай падрыхтоўцы, крыміналістыцы. Выконвалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы.
Дарэчы, на абласным этапе агляду-конкурсу канкурсант ад Сенненскага раёна ў сваёй намінацыі заняў другое месца. Прафесійнае майстэрства Дзмітрый Міхайлавіч пацвердзіў і на рэспубліканскім узроўні, стаўшы сёмым i ўвайшоўшы ў дзясятку лепшых інспектараў ІСН Беларусі.
Дзмітрый Васільеў працуе старшым інспектарам па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС, у зону яго абслугоўвання ўваходзяць гарпасёлак Багушэўск, Багушэўскі, Машканскі, Какоўчынскі сельсаветы.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: Д.Васільеў (трэці злева) у складзе каманды Віцебскай вобласці.
Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо. Об этом Президент Беларуси…
В Сенно горел автомобиль. В результате происшествия никто не пострадал. Рассматриваемая версия возникновения пожара –…
В Беларуси высажено 11,4 тыс. га картофеля, что составляет 57,6% от плана. Промежуточными итогами посевной…
С 1 мая 2025 года в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума. Об этом БЕЛТА…
Уважаемые жители Сенненского района! От всей души поздравляем вас с Праздником труда! 1 Мая — поистине…
В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…