Categories: Главное

Сенненец увайшоў у дзясятку лепшых участковых ІСН краіны

У Гродне падвялі вынікі ХIII рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства на званне «Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі» і «Найлепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх». Гонар зборнай участковых ІСН Віцебшчыны на спаборніцтвах годна адстойваў прадстаўнік Сенненскага раёна Дзмітрый Васільеў.

Служба ўчастковых інспектараў заўсёды была і застаецца адной з самых запатрабаваных насельніцтвам. Таму і патрабаванні да супрацоўнікаў такія высокія. Добрасумленнасць у выкананні службовых абавязкаў, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, абараняць грамадзян ад злачынных замахаў — тыя якасці, якія з’яўляюцца падмуркам дзейнасці ўчастковага інспектара. Менавіта яны ў спалучэнні з культурай паводзін, высокім прафесіяналізмам складаюць негалосны кодэкс гонару, закліканага фарміраваць станоўчы імідж усёй сістэмы органаў унутраных спраў, давер да супрацоўніка міліцыі.

На працягу двух дзён лепшыя прадстаўнікі прафесіі, вызначаныя па выніках раённых і абласных адборачных тураў, спаборнічалі ў страявой, агнявой, медыцынскай і спецыяльнай падрыхтоўцы, крыміналістыцы. Выконвалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы.

Дарэчы, на абласным этапе агляду-конкурсу канкурсант ад Сенненскага раёна ў сваёй намінацыі заняў другое месца. Прафесійнае майстэрства Дзмітрый Міхайлавіч пацвердзіў і на рэспубліканскім узроўні, стаўшы сёмым i ўвайшоўшы ў дзясятку лепшых інспектараў ІСН Беларусі.

Дзмітрый Васільеў працуе старшым інспектарам па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС, у зону яго абслугоўвання ўваходзяць гарпасёлак Багушэўск, Багушэўскі, Машканскі, Какоўчынскі сельсаветы.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: Д.Васільеў (трэці злева) у складзе каманды Віцебскай вобласці.

 

admin

Recent Posts

Поздравление с Праздником труда от районной власти Сенненского района

Уважаемые жители Сенненского района!  От всей души поздравляем вас с Праздником труда! 1 Мая — поистине…

23 часа ago

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного фонда граждан на территории района

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…

2 дня ago

В Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

2 дня ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

2 дня ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

2 дня ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

2 дня ago