У рамках рэспубліканскага праекта БРСМ #разамзбацькамі маладыя сем’і райцэнтра сумесна з актывістамі моладзевага руху добраўпарадкавалі дзіцячую пляцоўку.
У райцэнтры па завулку Касманаўтаў з’явіліся пясочніца, лаўка, і невялічкі драўляны цягнік для малышоў. Прыемна, што дваровую пляцоўку для дзятвы абуладкоўвалі маладыя бацькі разам са сваімі дзецьмі. Узброіўшыся пэндзлікамі, юныя сенненцы дапамагалі дарослым фарбаваць інвентар.
Хлопчыкі і дзяўчынкі разумелі, што робяць гэта не толькі для сябе, але і для іншых малышоў, якія будуць прыходзіць сюды пагуляць.
Вялікую дапамогу ў набыцці атрыбутаў для дзіцячай зоны аказалі індывідуальныя прадпрымальнікі раёна: Мікалай Падалінскі і Дзмітрый Лапеха.
Сімвалам акцыі стала стужачка-вышыванка з беларускім арнаментам, якую ў гэты дзень павязвалі на руку ўсім добраахвотным памочнікам.
Па словах Марыі Шыбека, першага сакратара РК ГА “БРСМ”, добраўпарадкаванне гульнявой пляцоўкі — унёсак сенненцаў у агульную справу зрабіць свой двор яшчэ больш прыгожым і ўтульным, а жыццё дзяцей — ярчэйшым і цікавейшым. Больш таго, сумесныя сямейныя мерапрыемствы — пачатак добрых традыцый, якія збліжаюць людзей, адзначыла яна.
На гэтым добрыя справы бацькоў і дзяцей не скончаны. У планах актывістаў саюза моладзі прывесці ў парадак яшчэ некалькі пляцовак.
Карысныя справы заўсёды знаходзяць водгук у сэрцах людзей. Будзем спадзявацца, што да рэспубліканскага праекта #разамзбацькамі далучыцца больш неабыякавых сенненцаў. А мы, карэспандэнты “ГС”, на старонках выдання абавязкова раскажам пра гэта.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…