Очередной чемпионат района по волейболу стартовал в Сенно

  Стартаваў чарговы чэмпіянат раёна па валейболе. Удзел у ім сёлета прымаюць сем каманд. Усе гульні будуць праходзіць у фізкультурна-спартыўным комплексе райцэнтра, пасля рэканструкцыі якога ўмовы правядзення спартыўных спаборніцтваў прыкметна палепшыліся як для спартсменаў, так і балельшчыкаў.

Цырымонія адкрыцця турніру адбылася там жа. Спартсменаў, групы падтрымкі каманд вітала Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама. Яна нагадала пра дасягненні сенненскага спорту, пра поспехі ў развіцці масавай фізічнай культуры. І не толькі ў райцэнтры і Багушэўску, дзе створаны больш спрыяльныя для гэтага ўмовы. На сёлетнім чэмпіянаце на пляцоўку выйдуць валейбольныя каманды з Белай Ліпы, аграгарадка, які па пастаноўцы спартыўна-масавай работы з насельніцтвам у аглядзе-конкурсе па выніках 2015 года заняў у Беларусі 3 месца, і Какоўчынскага сельсавета, які фактычна прадстаўлены аматарамі валейбола з Літусава.

Дзвюма камандамі ў чэмпіянаце раёна прадстаўлена міліцыя: РАУС і аддзяленне Дэпартамента аховы. Традыцыйна валейбол у пашане ў газавікоў, камунальнікаў. Гонар райвыканкама абараняюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

У першы гульнявы дзень спаборніцтваў прайшло дзве сустрэчы. З аднолькавым лікам 2:0 каманда Белай Ліпы перамагла валейбалістаў аддзела адукацыі, а камунальнікі міліцыянераў РАУС. Наступныя дзве гульні, якія праходзілі 25 студзеня, закончыліся так: Белая Ліпа пераіграла раён газазабеспячэння з лікам 2:0, Дэпартамент аховы перамог з лікам 2:0  валейбалістаў  аддзела адукацыі, спорта і турызму.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В г.п.Богушевск прошел митинг “Героям-победителям — память на века»

В г.п.Богушевск прошел митинг “Героям-победителям - память на века".  В мероприятии приняли участие Вячеслав Богданов,…

34 минуты ago

В лесопарке 40-летия Победы фейерверки эмоций как всегда собирают тематические площадки

В лесопарке 40-летия Победы фейерверки эмоций как всегда собирают тематические площадки. Приглашают жителей и гостей…

1 час ago

С праздником, любимая Беларусь!

С праздником, любимая Беларусь! "ГС". Фото Ларисы Мукомоловой, Аллы Яковлевой, Анастасии Макаревич.

1 час ago

Торжественный митинг «Беларусь – моя гордость и слава!» прошел на Аллее Героев в райцентре

Торжественный митинг «Беларусь – моя гордость и слава!» прошел на Аллее Героев в райцентре.  Жители…

2 часа ago

В Храме Святителя Николая Чудотворца в Сенно прошла Всебелорусская молитва «За Беларусь»

В Храме Святителя Николая Чудотворца в Сенно прошла Всебелорусская молитва "За Беларусь". Сенненцы, представители власти,…

3 часа ago

В Сенно появилась клумба в форме звезды

В лесопарке 40-летия Победы цветы на клумбе высажены в форме звезды. Такой интересный подарок сенненцам…

3 часа ago