ТАА «ЦэнтрІнвест» інвеставала каля 5 млрд беларускіх рублёў у базу адпачынку

  На беразе возера Дзевінскае нават у гэтыя зімовыя марозныя дні працягваюцца будаўнічыя работы. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЦэнтрІнвест» у базу адпачынку, што, як мяркуецца, пачне прымаць наведвальнікаў гэтым летам, ужо інвеставала каля 5 млрд беларускіх рублёў. Зямельны ўчастак пло­шчай больш за 2 гектары перададзены таварыству ў арэнду тэрмінам на 50 гадоў.

 — Аб’ект гатовы да ўводу ў эксплуатацыю на 85%, — расказаў дырэктар ТАА «ЦэнтрІнвест» Сяргей Кураедаў. — Фактычна будаўнікам засталося правесці аддзелачныя работы ўнутры памяшканняў і добраўпарадкаваць тэрыторыю.

  База адпачынку складаецца з комплексу вытворчых памяшканняў і двухпавярховых жылых будынкаў. Апошнія разлічаны на дзве сям’і ад 4 да 6 чалавек ці групу лю­дзей іншага складу. Акрамя камфортных умоў пражывання, адпачываючыя змогуць атрымаць  паслугі, у залежнасці ад пажаданняў. Але ўхіл робіцца на аматараў прыроды, жыхароў буйных гарадоў, расіян. База адпачынку, безумоўна, зацікавіць тых, хто любіць павудзіць рыбу, бо возера славіцца сваімі рыбнымі запасамі. Паблізу знаходзяцца іншыя вадаёмы, у тым ліку рыбапітомнік, дзе выро­шчваецца карась, карп, таўсталобік і, нават, чырвоная рыба. Мяркуецца арганізоўваць прагулкі па лесе на веласіпедах ці лыжах, снегаходах, конях — вярхом, у вазку, на санях. Для адпачынку на вадзе з’явяцца лодкі, катамараны, пляж. Навакольныя лясы багатыя на грыбы, ягады, дзічыну, што таксама паслужыць дзеля прыцягнення аматараў актыўнага адпачынку.

  Не давядзецца сумаваць на тэрыторыі базы. Акрамя традыцыйных лазні, зоны адпачынку з мангаламі, печчу для прыгатавання ежы, будуць пабудаваны тэнісны корт, іншыя спартыўныя аб’­екты. А якія з вакон дамоў адкрываюцца краявіды!

  Яны таксама пасадзейнічаюць аздараўленчаму эфекту.

 ТАА «ЦэнтрІнвест» мае розныя накірункі дзейнасці. У тым ліку працуе ў сферы будаўніцтва. Будаўнікі таварыства добра зарэкамендавалі сябе летась у Талачыне. А значыць могуць прэтэндаваць на будаўніцтва, рамонт аб’ектаў, што рыхтуюцца да сёлетніх абласных «Дажынак», якія, нагадаем, пройдуць у Сянне.

 — Мы схіляем нашых партнёраў да больш цеснага і разнапланавага супрацоўніцтва, — не хавае намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Галынчык.

  А пакуль што ён рэгулярна наведваецца на будаўнічы аб’ект на беразе Дзевінскага возера, каб кантраляваць ход работ — давярай, але правярай.

 Аляксандр Лазюк

 НА ЗДЫМКАХ: Сяргей Галынчык (справа) на будаўнічым аб’екце; такі выгляд мае база адпачынку на возеры Дзевінскае зараз.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В школах Беларуси горячее питание организовано для более чем 1 млн учащихся

В школах Беларуси горячее питание организовано для более чем 1 млн учащихся. Об этом БЕЛТА…

5 часов ago

Добавьте смысл в свою жизнь, а не гонитесь за лайками и подписчиками

Добавьте смысл в свою жизнь, а не гонитесь за лайками и подписчиками. Эти слова невольно…

6 часов ago

О Сенненщине узнали в Москве: методист турцентра «Сенно» Олеся Прокопович стала участницей 31-й Международной выставки-форума по туризму «ОТДЫХ Leisure-2025»

Стало это возможным благодаря участию методиста Туристического информационного центра «Сенно» Олеси Прокопович в составе делегации…

7 часов ago

Беларусь почти в три раза нарастила экспорт в Индию

Под председательством министра иностранных дел Беларуси Максима Рыженкова прошло заседание белорусской части Белорусско-индийской межправительственной комиссии…

8 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 9 млн тонн зерна

Аграрии Беларуси намолотили 9 млн т зерна вместе с рапсом, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода.…

1 день ago

Беларусь демонстрирует устойчивый рост объемов экспорта медицинских услуг

 Беларусь демонстрирует устойчивый рост объемов экспорта медицинских услуг. Об этом сообщила первый заместитель министра здравоохранения…

1 день ago