Багушэўскаму «айбаліту» імпэту ў рабоце надае жаданне зрабіць як мага больш і лепш

Андрэй Рабцаў (на здымку) працуе загадчыкам Багушэўскай участковай ветлячэб­ніцы ўсяго 9 месяцаў, але гэты невялікі перыяд  паспеў адзначыцца станоўчымі вынікамі: у грамадскіх сельгасарганізацыях пачала павышацца захаванасць цялят, нармалізавалася абстаноўка па захворваннях.

Пра Андрэя Васільевіча галоўны ветурач раёна Алена Мялешка адзываецца не інакш як: «Добрасумленны, сур’ёзны, адказны работнік, граматны спецыяліст».

Абавязкі загадчыка ветлячэбніцы непасрэдна звязаны з  прафілактыкай захворванняў (даследаванні, вакцынацыя), лячэннем жывёлы, наглядам за санітарным станам ферм,  ў дадатак — шмат папяровай работы. Асабіста Рабцаў абслугоўвае фермы КУСГП імя «Гараўца», ААТ «Бяленева» і  «Літусава» — а гэта 5000 галоў буйной рагатай жывёлы. Тым не менш усе ветэрынарныя прафілактычныя і лячэбныя мера­прыемствы праводзяцца якасна і ў тэрмін.

Андрэй Рабцаў заўсёды імкнецца да паглыблення ведаў. Не цураецца звяртацца за парадамі да спецыялістаў з райплемстанцыі і райветстанцыі: «А як жа без гэтага? Усё ўдасканальваецца, мяняецца, трэба крочыць у нагу з часам!» — упэўнены ён.

 А яшчэ ветурач павінен быць  цярплівым, не баяцца перапрацаваць ліш­нюю гадзіну.

— Гэта ж вытворчасць, і, калі ў цябе скончыўся рабочы дзень, гэта не азначае, што ён скончыўся для жывёлы, — лі­чыць Андрэй Рабцаў.

У адукацыйным партфелі спецыяліста — два дыпломы: Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума і Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Прызнаецца, што аб прафесіі задумаўся яшчэ ў шостым класе. Прыхільнасць да братоў нашых меншых, жаданне даглядаць іх і сталі падставай для прыняцця рашэння.

— Калі паступаў у сельскагаспадарчы тэхнікум, добра разумеў, чым буду займацца пасля атрымання дыплома, што чакае нялёгкая праца, — расказвае Андрэй Рабцаў, — але адчуваў, што гэта маё.

 Пачынаў сваю працоўную дзейнасць ветаператарам у КУСГП імя Гараўца.  Спачатку маладому спецыялісту прыходзілася нялёгка,  спатрэбіўся час, каб прывыкнуць да работы, бо тэорыя тэорыяй, а практыка многіх расчароў­вае. Але хлопец хутка ўвайшоў у курс справы і неўзабаве быў пераведзены ветурачом гаспадаркі. Свае яшчэ няўпэўненыя крокі ў прафесію, як прызнаўся Андрэй, рабіў з падтрымкай Івана Віннікава, які на той час працаваў галоўным ветурачом саўгаса.

 — На новым месцы маладому спецыялісту прыжыцца няпроста. Важна, каб побач былі ўважлівыя людзі, здольныя падтрымаць, зразумець, папярэдзіць, падказаць і проста па-бацькоўску пашкадаваць.

 На такіх людзей Андрэю шанцуе. Шмат прафесійнага і жыццёвага вопыту пераняў падчас працы ў саўгасе «Багушэўскі» ў яго дырэктара Уладзіміра Лапацуева. Андрэй удзячны за цеснае супрацоў­ніцтва галоўнаму ветурачу Сенненскай райветстанцыі Алене Мялешка, ветурачу Багушэўскай участковай ветлячэбніцы Васілю Мацюшку, былым спецыяліс­там ветлячэбніцы Леры Кулік, Зоі Кавалеўскай. З надзейнымі калегамі і працаваць лягчэй!

— Як чалавек спакойны і ўраўнаважаны, лічу неабходным знаходзіць агуль­ную мову з людзьмі. А галоўнае, каб чагосьці дасягнуць, трэба ставіць перад сабой мэту і ісці да яе рэалізацыі, на няўдачы рэагаваць аптымістычна, бо, як вядома, памылак не бывае толькі ў таго, хто не працуе.

 Імпэту ў любімай рабоце надае і жаданне зрабіць на сваім працоўным месцы як мага больш і лепш. Вядома, што няма мяжы дасканаласці ў любой справе. І жывёлагадоўля — не выключэнне.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Здымак аўтара

admin

Recent Posts

Торжественный митинг «Беларусь – моя гордость и слава!» прошел на Аллее Героев в райцентре

Торжественный митинг «Беларусь – моя гордость и слава!» прошел на Аллее Героев в райцентре.  Жители…

19 минут ago

В Храме Святителя Николая Чудотворца в Сенно прошла Всебелорусская молитва «За Беларусь»

В Храме Святителя Николая Чудотворца в Сенно прошла Всебелорусская молитва "За Беларусь". Сенненцы, представители власти,…

1 час ago

В Сенно появилась клумба в форме звезды

В лесопарке 40-летия Победы цветы на клумбе высажены в форме звезды. Такой интересный подарок сенненцам…

1 час ago

О «горестном» вкусе немецкой конфеты рассказала жительница Сенно Ирина Вербицкая

Война оставила неизгладимый след в судьбах многих людей, особенно тех, кто столкнулся с ней в…

3 часа ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем Независимости Республики Беларусь

УВАЖАЕМЫЕ ЖИТЕЛИ СЕННЕНСКОГО РАЙОНА! Сердечно поздравляем вас с Днем Независимости Республики Беларусь и 81-й годовщиной…

6 часов ago

МЧС напомнило о правилах поведения в жару

МЧС напомнило о правилах поведения в жару. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе ведомства. "В…

20 часов ago