Установы адукацыі рыхтуюцца да абласнога свята-кірмашу працаўнікоў сяла

Сярод аб’ектаў, якія рыхтуюцца ў Сянне да абласнога свята-кірмашу працаўнікоў сяла шмат устаноў адукацыі: школы, дзіцячыя сады №2 і №3, а таксама база біятлону і фізкультурна-спартыўны комплекс, расказаў начальнік гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Юрый Квінто.

На работы ў дзіцячым садзе №3 выдаткавана 500 млн рублёў. За іх будуць устаноўлены пластыкавыя вокны ў памяшканнях першага паверху, абсталяваны дзве лесвіцы запасных пажарных выхадаў, заменены дзверы.

На рамонт дзіцячага сада №2 выдаткаванні больш грунтоўныя — 2 млрд рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі: замену бардзюраў, асфальтаванне дарожак і г.д. Будуць таксама адрамантаваны ганкі, часткова — дах, заменена частка аконных блокаў і парапеты, праведзены рамонт цеплавузла.

4 млрд выдзелены на падрыхтоўку да «Дажынак» СШ №2. Жыхары горада могуць бачыць, як ужо вя­дзецца ўцяпленне будынка школы. Затым будзе зроблена аддзелка ў бэжава-чырвоных танах. У рамках добраўпарадкавання будзе пакладзена плітка, заасфальтаваны дарожкі, устаноўлена агароджа. Абсталёўваецца таксама новы кабінет фізікі.

З найбольш буйных работ, якія будуць праве­дзены ў СШ №1 за выдзеленыя 2,5 млрд рублёў, можна назваць добраўпарадкаванне тэрыторыі перад школай, устаноўку агароджы з боку вул. Кастрычніцкая і вакол стадыёна, рамонт уваходнага тамбура. Завершыцца  рамонт сталовай, некаторых іншых аб’­ектаў.

Абедзьве школы абсталююць камерамі відэа- назірання.

Завяршаецца будаўніцтва базы біятлона.  Будаўнікі прыступілі да работ на фізкультурна-спартыўным комплексе.

admin

Recent Posts

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

3 часа ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

5 часов ago

Отдайте свой голос за витебский каравай!

Прямо сейчас проходит голосование за лучший каравай-миллионник! Поддержите Витебскую область по ➡️ ссылке.

5 часов ago

Внимание! Самоходные машины и тракторы

🚜Внимание! Самоходные машины и тракторы С 26 октября по 6 ноября сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут…

5 часов ago

Правила расчета и выплат больничных напомнили в Минтруда

Основные правила выплат больничных для работающих по трудовым договорам напомнили БЕЛТА в пресс-службе Министерства труда…

23 часа ago

МИД Беларуси рекомендовал гражданам воздержаться от поездок в ряд стран Европы

 В Министерстве иностранных дел Беларуси отмечают осложнение обстановки в сфере безопасности в ряде государств Европы,…

23 часа ago