В Сенненском районе проверили готовность пляжей к купальному сезону

 Рабочая група з ліку супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, РАНС, прадстаўнікоў “ГС” ацанілі стан сенненскіх пляжаў і іх гатоўнасць прыняць адпачываючых.

 

На тэрыторыі раёна для купання афіцыйна вызначыны два аб’екты: азёры Сенненскае і Серакаратнянскае, якое знаходзіцца ў вёсцы Рыбнае.

 Спецыялісты ў першую чаргу звярталі ўвагу на санітарны стан і добраўпарадкаванне пляжаў, даступнасць да камфортнага адпачынку для гасцей і жыхароў Сенненшчыны. Як высветлілася, да прыёму наведвальнікаў яны не зусім падрыхтаваны, пра што сведчыла няскошаная трава, не прыбранае смецце. Работы вядуцца, але не дастаткова хутка. На Сенненскім возеры спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі пафарбавалі лаўкі, дзіцячую горку, арэлі, кабінку для пераапранання. На Серакаратнянскім да афарбоўкі і не прыступалі. Затое паклапаціліся пра афармленне інфармацыйнага стэнду, на якім размешчаны карысныя парады для адпачываючых, указаны кантактныя даныя ўчастковага інспектара.

 У элементарны набор зручнасцяў для адпачываючых уваходзяць і ценявыя павеці. На тэрыторыях водных аб’ектаў іх не было. Але ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў яны неабходны.

 Супрацоўнікі АСВОДа з 15 мая перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. На пляжы возера Сенненскае па просьбе Уладзіміра Станкевіча, старшыні раённай арганізацыі таварыства ратавання на вадзе, для больш зручнага руху машын на новае месца перанесены шлагбаўм. На гэтым тыдні вадалазамі абследавана і ачышчана дно акваторыі пляжа ад небяспечных для купальшчыкаў прадметаў.

 Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з красавіка сочаць за якасцю вады ў месцах адпачынку людзей на азёрах Сенненскае і Серакаратнянскае. Лабараторныя даследаванні на адпаведнасць устаноўленым параметрам бясшкоднасці і бяспечнасці не перавышаюць дапушчальныя паказчыкі. Такія праверкі будуць праводзіцца на працягу ўсяго лета. Сачыць за якасцю вады будуць і на азёрах Тухінскае, Рахальскае, бо ў летні сезон там таксама шмат адпачываючых.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

16 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

16 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

16 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

17 часов ago

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

22 часа ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

23 часа ago