Адпачынак на ўлонні прыроды становіцца ўсё больш папулярным. І не толькі ў жыхароў мегаполісаў. Любяць у выхадныя пабыць разам у лесе, ля возера бацькі з дзецьмі, набірае моду карпаратыўны адпачынак.

Рынак паслуг чуйна рэагуе на попыт. На ім спрабуюць замацавацца фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі, апошнім часам — прадпрыемствы з дзяржаўнай формай уласнасці. У ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю паляўнічы комплекс “Кічына”. Ён складаецца з гасцявога дома на сем спальных месцаў, дома паляўнічага на тры асобы, лазні, дзвюх альтанак, павеці з прыстасаваннямі для раздзелкі паляўнічых трафеяў. Збудаванні ўзведзены з калібраванага лесу-кругляку.
Таму выглядаюць вельмі прывабна знешне, унутры напоўнены пахам смалы-жывіцы, водарам прыроды. У жылых пабудовах ёсць душавыя кабіны, посуд, кухонная мэбля, ложкі. Адна- і двухспальныя яны выраблены пад заказ з суцэльнай драўніны ў стылі «рэтра».
Як расказаў Мікалай Новікаў, паляўнічазнаўца паляўнічай гаспадаркі лясгаса, тры гады таму, калі толькі рыхтаваўся бізнес-праект, заказвалася каштарысна-праектная дакументацыя, сітуацыя ў паляўнічых угоддзях была кардынальна іншай. «Паляванне на дзікоў арганізоўвалася практычна без абмежаванняў на працягу ўсяго года, ахвочых паласавацца дзічынай, здабыць трафеі было хоць адбаўляй. Сярод паляўнічых пераважалі беларусы, хапала і замежных аматараў палявання. Зараз у нашай паляўнічай гаспадарцы мы можам прадаставіць паслугі па арганізацыі загоннага палявання на ласёў і аленяў, якое праводзіцца з 1 кастрычніка па 31 снежня», — патлумачыў ён.
У новых умовах работы ў лясгасе стаўку зрабілі на сямейны і карпаратыўны адпачынак. За непрацяглы час на паляўнічым комплексе «Кічына» пабывала група паляўнічых-расіян, будаўнікі з Віцебска, вялікая сям’я з Оршы адзначала юбілейны дзень народзінаў шаноўнага патрыярха. Нехта рыхтаваў ежу самастойна (для гэтага ў паляўнічым комплексе ёсць усё неабходнае), нехта заказваў яе ў рэстаране ў Багушэўску — да гарпасёлка 12 км. Каб прыгатаваць шашлыкі ці іншую страву на жывым агні, устаноўлены мангалы, наколаты дровы. Не праблема зварыць духмяную юшку. Возера — побач. Ёсць жаданне парыбачыць, можна ўзяць на пракат рыбалоўныя снасці. Хутка на Кічыне з’явяцца пірс, лодкі. Возера багата на рыбу. Але яго запасы нікнуць, калі ведаць, што побач, у нейкіх 5-6 км, знаходзіцца Багушэўскі рыбапітомнік. На ім прапануюць платную захапляльную рыбалку на карася, карпа. Пры жаданні тут можна набыць жывую фарэль.
Зрэшты, лепш адзін раз усё гэта выпрабаваць на сабе, чым прачытаць у газеце ці інтэрнэце. Тым больш, што паслугі комплекса «Кічына» даволі танныя. Суткі знаходжання адной асобы ў доме паляўнічага без ацяплення абыйдуцца ў 190 тыс. рублёў, з ацяпленнем — 240 000, крыху даражэй — у гасцявым доме. Яшчэ 300 тыс. рублёў давядзецца заплаціць за сеанс у тры гадзіны, калі захочацца папарыцца ў лазні.
Паляўнічы комплекс «Кічына» стаіць на высокім узгорку, на беразе аднайменнага возера, побач — вёска з такой жа назвай. Некалі на гэтым месцы быў фальварак. Звестак пра яго захавалася мала. Праўда, у кнізе К.Т.Анікіевіча «Сенненский уезд» на 70-й старонцы можна прачытаць, што ў руска-шведскую вайну (1700 — 1708), Сенненскі павет моцна пацярпеў. Баі на яго тэрыторыі не ішлі. Затое стаялі рускія войскі (Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі землі сучаснай Беларусі, была саюзніцай Расіі). Іх утрыманне легла на плечы мясцовых сялян і землекарыстальнікаў. Каб аблегчыць лёс насельніцтва, у 1712 годзе ваявода віцебскі Пацей вызваліў фальварак Кічына ад пастою Пяцігорскага палка.
Багушэўскі лясгас — шматпрофільнае прадпрыемства. Арганізацыя аграэкатурызму для яго не асноўная сфера дзейнасці. Тым не менш, галоўны ляснічы лясгаса Іван Бачарэнка лічыць, што гэты напрамак дзейнасці з улікам першага вопыту аказання паслуг, з улікам пажаданняў кліентаў будзе ўдасканальвацца і пашырацца.
Аляксандр ІЎЕЎ.
НА ЗДЫМКАХ: агульны выгляд паляўнічага комплекса «Кічына»; інтэр’ер аднаго з пакояў; так выглядае спальня для двух.

Прейскурант на услуги, предоставляемые на комплексе «КИЧИНО» ГЛХУ «Богушевский лесхоз».
Стоимость проживания в доме охотника (3 койко-места) В сутки с отоплением — 720000 руб., без отопления — 570000 руб.
Стоимость проживания в гостевом доме (7 койко-мест) в сутки с отоплением — 1820000 руб., без отопления — 1470000руб.
Услуги бани (1 сеанс продолжительностью 3 часа) — 300000руб.

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

9 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

10 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

11 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

13 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

16 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

1 день ago