На Сенненшчыне пачала дзейнічаць Моладзевая палата.

Праект рэалізуецца абласным камітэтам ГА «БРСМ» і закліканы не толькі пазнаёміць школьнікаў з сістэмай мясцовага кіравання і самакіравання, але і даць ім магчымасць удзельнічаць у рэалізацыі сацыяльна значымых праектаў на рэгіянальным узроўні, ажыццяўляць уласныя ініцыятывы. Дзейнасць новага органа накіравана на ўдасканаленне форм узаемадзеяння моладзі з мясцовымі органамі ўлады, на фарміраванне прававой і палітычнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.
У новую структуру ўвайшлі вучні сярэдніх і базавых школ ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, вылучаныя іх жа равеснікамі шляхам галасавання.
Выбарчая кампанія праходзіла ў 16 установах адукацыі. У адной з іх пабывалі карэспандэнт «раёнкі» і першы сакратар райкама БРСМ Марына Наваковіч.
З чатырох кандыдатаў у Багушэўскай другой школе належыла выбраць двух. Аддаць свой голас за прэтэндэнтаў на ўчасткі для галасавання прыйшлі 92% навучэнцаў.
Найбольшую колькасць галасоў атрымалі Іван Антоненка і Вольга Кордава. Новаабраных членаў раённай Моладзевай палаты павіншаваў старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў, які прысутнічаў на выбарах у якасці назіральніка.
У цэлым жа ў склад раённай моладзевай арганізацыі ўвайшлі 23 чалавекі.
Старшыня
абраны, праекты
рэалізоўваюцца…
А праз некалькі дзён у малой зале райвыканкама адбылося першае пасяджэнне раённай Моладзевай палаты І склікання.
У яго рабоце прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Васіль Чараднік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Аніськовіч, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, абароны грамадзян і па справах моладзі Аляксандр Ладыжын, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына Наваковіч.
Напачатку Міхаіл Вілюга ўручыў школьнікам членскія пасведчанні.
Адным з асноўных пытанняў на павестцы дня сталі выбары кіраўніцтва палаты. Адзінагалосна на пасаду старшыні прысутныя падтрымалі кандыдатуру Яніны Шаўчэнка (СШ №1 г.Сянно). Яе намеснікам стаў Іван Антоненка з Багушэўскай СШ №2. Сакратаром — навучэнка Машканскай ДССШ Ірына Пестун.
Пасля новаабраныя члены палаты прэзентавалі свае праекты. Накіраванасць іх была даволі разнастайная: экалагічная, сацыяльная, патрыятычная, здаровы лад жыцця. Зоя Фаміна пахваліла юнакоў і дзяўчат за маштабнасць прапаноў, дадаўшы, што сярод іх не прагучала тэмы адукацыі і далейшага працаўладкавання моладзі ў раёне. «Трэба замацоўвацца на роднай зямлі. Інакш для каго будзе ў будучыні рэалізоўваць гэтыя праекты?».
Таксама школьнікі атрымалі парады ад старэйшых калег па ўдасканаленні і рэалізацыі сваіх ініцыятыў. Падтрымку са свайго боку абяцаў і кіраўнік раёна Васіль Чараднік, які адзначыў, што дзверы яго кабінета заўсёды адчынены для моладзі.
Ірына ХАСАНАВА.
На здымках: М.Вілюга ўручае пасведчанне вучню СШ №2 г. Сянно Андрэю Гарнаку; Моладзевая палата ў поўным складзе.

admin

Recent Posts

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

6 часов ago

На Сенненщине объявлен районный субботник

Согласно распоряжению Сенненского районного исполнительного комитета 12 сентября на Сенненщине объявлен районный субботник. Его цель…

7 часов ago

Сегодня в Сенненском районе проходит единый день информирования

  Основная тема – «День народного единства как фактор национальной гордости».  Информационно-пропагандистская группа под руководством председателя…

11 часов ago

На Сенненщине проходит единый день информирования

В рамках единого дня информирования члены информационно-пропагандистской группы №4 встретились с трудовыми коллективами райотдела Следственного…

11 часов ago

Дороги Сенненщины обновляются

Коллектив филиала ДЭУ №38 РУП «Витебскавтодор» продолжает работу по ремонту и укладке асфальтобетонного покрытия. Так,…

1 день ago

Подвиг во имя Победы

Подвиг советского народа в самой жестокой и кровопролитной из всех войн – не только яростное…

1 день ago