З адкрыццём РКЦ (ён размясціўся па вул. Чырвоная Слабада 64А/1) палепшыцца якасць абслугоўвання спажыўца электраэнергіі, якому цяпер не трэба звяртацца ў розныя інстанцыі, бо ўвесь комплекс пытанняў можна вырашыць у адным месцы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па збыце Павел Харытонаў, дырэктар філіяла «Энергазбыт» Генадзь Ціцянкоў і іншыя прадстаўнікі ведамства.
— У разлікова-касавым цэнтры можна разлічыцца за спажытую электраэнергію, атрымаць кампетэнтную кансультацыю па пытаннях прымянення тарыфаў і выкарыстання сродкаў разліковага ўліку, выканаць шэраг адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «Адно акно», — расказаў начальнік Сенненскага раённага вытворча-збытавога ўчастка «Энергазбыт» Уладзімір Лейчанка. — А таксама аформіць льготы, дагаворную дакументацыю на падключэнне электраўстановак да электрычнай сеткі, атрымаць даведку аб разліках за спажытую электрычную энергію.
У раёне налічваецца больш за 14 тысяч бытавых абанентаў РУП «Віцебскэнерга»: больш за 5,5 тысяч з іх — гарадскія жыхары і звыш 8 тысяч спажыўцоў пражываюць у сельскіх населеных пунктах.
Ірына ХАСАНАВА.
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…
Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…
Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…