Конкурс на лепшы аўтарскі верш Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці абвясціў у сувязі з Годам культуры. Удзел у конкурсе прынялі як асобныя аўтары, так і аматарскія літаратурныя аб’яднанні.
На прапанову стаць яго удзельнікам ад Сенненшчыны Ларыса Гапеева (жыхары раёна добра знаёмы з яе творчасцю па публікацыях у раённай газеце) згадзілася ахвотна. Пра што пісаць, пытання не ўзнікла. Тэматыка конкурсу падказала патрэбны накірунак. Згона з умовамі пераможцы і прызёры вылучаліся ў трох намінацыях: «Лепшы аўтарскі верш, прысвечаны Году культуры», «Лепшы аўтарскі верш аб нацыянальным (рэгіянальным) касцюме (яго атрыбутах)» і «Лепшы аўтарскі верш аб нацыянальным (рэгіянальным) арнаменце». Сваё сачыненне Ларыса Сяргееўна прысвяціла ўраджэнцы Сенненшчыны Матруне Маркевіч, чый узор сёння развіваецца на Дзяржаўным сцягу нашай краіны, і ў гонар якой ў Сянне ўстаноўлены помнік «Родны край». Па рашэнні журы верш нашай зямлячкі «Хай свеціцца ў вяках імя тваё» атрымаў высокую ацэнку, а яго аўтарка Ларыса Гапеева стала лаўрэатам ІІІ ступені. Прыемным дадаткам да дыплома стала публікацыя ўзгаданага верша ў зборніку, складзеным з лепшых твораў па выніках конкурсу.
Яго мы прапануем да ўвагі і нашым чытачам.
Хай свеціцца ў вяках імя тваё
Ты простаю сялянкаю была,
Матрунай цябе маці наракла,
І навучыла працавітай быць
І ўсёй душой зямлю сваю любіць.
Імя тваё нам збераглі вякі…
Ты ткала, вышывала ручнікі.
Узорам дзіўным славіла зямлю
І Сенненшчыну родную сваю.
Душа ўвесь час імкнулася да зор,
Калі ты вышывала свой узор,
Арнамент той, што ўпрыгожыў сцяг…
Наперадзе жыцця быў светлы шлях.
Не ведала, не думала тады,
Што праз такія доўгія гады
Пакінеш след у памяці людской
І чыстае святло душы тваёй.
У Сянне ў парку помнік «Родны край!
Стаіць у сцюжу і ў зялёны май.
Стаіць у яркай сонечнай красе,
Каб пра цябе мы помнілі ўсе.
Каб сваім сэрцам зразумець маглі,
Маркевіч — гонар сенненскай зямлі…
Няхай жыве ў вяках імя тваё
І ў небе зоркай свеціцца яно.
Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…
В рамках Дня белорусских студенческих отрядов в воспитательно-оздоровительном лагере Сенненского РЦДиМ «Радуга» прошло тематическое мероприятие.…
Руанда заинтересована развивать промышленное сотрудничество с Беларусью. Об этом во время встречи с заместителем министра…
Необычной историей спасения птиц поделились сотрудники отдела формирования библиотечного фонда Сенненской центральной районной библиотеки. Днями…
Не первый год люди в форме — надежные помощники хлеборобов сельхозпредприятий Сенненщины. Вторую неделю военнослужащие…
В Беларуси намолотили свыше 3,6 млн тонн зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…