Інфармацыйна-прапагандысцкія групы выступілі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Група, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васілій Чараднік, сустрэлася з працоўным калектывам установы аховы здароўя «Багушэўская абласная туберкулёзная бальніца».
Аб развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі і на Сенненшчыне, у прыватнасці, прысутным расказала Сняжана Мяцеліца, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У прыватнасці адзначыла, што ў нашай краіне любы жадаючы можа свабодна займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка альбо юрыдычнай асобы, а па некаторых відах, якія да нядаўняга часу былі прадпрымальніцкай дзейнасцю, і без рэгістрацыі.
У Беларусі планамерна праводзяцца рэформы ў мэтах дынамічнага і ўстойлівага развіцця прадпрымальніцкага сектару эканомікі. Створана спрошчаная сістэма падаткаабкладання, прыняты меры па павышэнні якасці абслугоўвання плацельшчыкаў, аптымізуюцца адміністрацыйныя працэдуры і інш.. Дзяржава аказвае і фінансавую падтрымку суб’ектам малога прадпрымальніцтва.
Некалькі слоў Сняжана Фёдараўна прысвяціла тэме здаровага ладу жыцця. Сенненскі РЦГЭ з’яўляецца партнёрам праекта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Уцягненне супольнасцей да прасоўвання здаровага ладу жыцця», з гэтай мэтай на базе ўстановы дзейнічае ініцыятыўная група «Радуга».Галоўны санітарны ўрач раёна прапанавала работнікам лячэбнай установы далучыцца да руху за ЗЛЖ і выбраць спартыўны напрамак, якім бы ім хацелася займацца: фітнес, ёга, скандынаўская хадзьбы. Удзельнікі «Радугі» гатовы прыехаць з майстар-класамі і дапамагчы распрацаваць комплекс практыкаванняў.
Яшчэ адзін член інфармацыйнай групы Віктар Пракаповіч, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў, не абмяжаваўся тэмай чарговага дня інфармавання. У першую чаргу засярэдзіў увагу прысутных на крадзяжах веласіпедаў. Для работнікаў туббальніцы гэта праблема мае актуальнасць.Большасць з іх карыстаецца роварамі. Аб тым сведчыць наяўнасць вялікай колькасці гэтага транспартнага сродку на тэрыторыі ўстановы. Віктар Пракаповіч параіў не кідаць веласіпеды без нагляду, абсталёўваць іх спецыяльнымі замкамі. Таксама ён прывёў аператыўную інфармацыю па вобласці і раёне на пачатак лістапада. Звяртаючыся да прысутных, заклікаў як мага больш часу ўдзяляць сваім дзецям, цікавіцца, чым яны займаюцца. Кіраўнік РАУС перасцярог бацькоў аб тым, што ў апошні час учасціліся выпадкі распаўсюджвання ролікаў парнаграфічнага характару сярод непаўналетніх.
Напрыканцы сустрэчы кожны жадаючы меў магчымасць задаць пытанні ўдзельнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …
Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…
Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…
Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…
В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…
Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают арарии в Беларуси. На…