Свой першы дакумент, што сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, з рук намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной атрымалі 7 школьнікаў навучальных устаноў райцэнтра, гарадскога пасёлка Багушэўск і некаторых сельскіх школ. Сярод іх выдатнікі вучобы, спартсмены, таленавітыя маладыя людзі, лідары школьнага жыцця, пераможцы прадметных алімпіяд, актывісты ГА “БРСМ”. Разам з пашпартам кожнаму з юнакоў і дзяўчат уручылі падарачнае выданне “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Акрамя таго, 11 чалавек, актывісты моладзевай пярвічкі другой гарадской школы, у той дзень атрымалі членскія білеты і значкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Святочны настрой прысутным падаравала вучаніца другой сенненскай школы Аляксандра Белаусава, якая выканала песню пра Беларусь. Пасля чаго школьнікаў чакалі чаяванне і экскурсія па адміністрацыйнаму будынку прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раённе, якую правяла яго дырэктар Алена Кошалева. Там маладыя людзі маглі пазнаёміцца з кніжнай экспазіцыяй пра Сенненшчыну і Беларусь. Тым самым далучыўшыся да рэспубліканскага флэшмоба «Буккроссінг», які сумесна праводзіць Союз пісьменнікаў Беларусі и БРСМ. Асноўная задача праекта — далучэнне моладзі да чытання кніг беларускіх аўтараў на роднай мове, вывучэнне гісторыі суверэннай Беларусі, выхаванне грамадзяніна, патрыёта. Наведалі моладзевыя лідары і раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
Прыемна адзначыць, што тыдзень назад наша зямлячка была запрошана ў Мінск у “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці”, які знаходзіцца каля рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вучаніца СШ №1 г.Сянно Вера Аднарогая разам з іншымі выдатнікамі вучобы, пераможцамі прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў краіны ўдастоілася гонару атрымаць пашпарт з рук намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідента Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і першага сакратара цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэя Белякова.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…