За здоровьем — пешком и на колесах. В горпосёлке Богушевск действует прокат велосипедов и приспособлений для скандинавской ходьбы

     У жыхароў Багушэўска і бліжэйшых населеных пунктаў з’явілася больш стымулаў, каб устаць з канапы і заняцца спортам. Дзякуючы праекту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Далучэнне супольнасцяў да прасоўвання здаровага ладу жыцця”, які рэалізуе мясцовая ініцыятыўная група “БАКС”, у гарпасёлку дзейнічае пракат веласіпедаў і прылад для скандынаўскай хадзьбы, прычым бясплатны.

— Мы выдаём спортінвентар усім жадаючым, — кажа Галіна Секачова, лідар ІГ “БАКС” і па сумяшчэнні загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання. — Уся неабходная інфармацыя, у тым ліку дадзеныя карыстальнікаў, заносіцца ў спецыяльныя журналы.

За перыяд, што дзейнічае праект, пры фінансавай падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа закуплена 19 веласіпедаў, прызначаных для мужчын, жанчын, дзяцей. Ёсць нават трохколавы ровар для інваліда. Леташняй восенню веласіпеды замаўлялі на пракат больш за 100 разоў. Для зручнасці тут нават распрацавалі веласіпедныя маршруты, указальнікі на іх установяць сёлета.

А напрыканцы года багушэўскія валанцёры атрымалі 30 пар палак для скандынаўскай хадзьбы. Гэты дэмакратычны від фізічнай актыўнасці ў апошні час небеспадстаўна набірае папулярнасць у беларусаў.

— Займацца хадзьбой можна ў любым узросце і ў любую пару года. Для палак прадугледжаны дзве насадкі — для снегу і цвёрдага пакрыцця. Такі занятак станоўча ўплывае на работу сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, імуннай сістэм, суставаў і мышцаў, — тлумачыць Галіна Рыгораўна.

Яна і яе калегі першымі паказалі прыклад землякам.

— З працы і на працу ідзём з палкамі, — усміхаецца жанчына, — Пры неабходнасці арганізоўваем майстар-класы для нявопытных “хадакоў”.

Вынік не прымусіў чакаць. Чатыры пары ўжо забралі на месяц. Часцей за ўсё палкі бяруць на тыдзень ці на дзень. Прычым, сярод карыстальнікаў большасць складаюць людзі працаздольнага ўзросту. Многія выказваюць жаданне набыць такі спортінвентар ва ўласнае карыстанне.

Дзякуючы таму, што ТЦСАН з’яўляецца партнёрскай арганізацыяй праекта, істотна абнавілася і само аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі: у памяшканнях зроблены рамонт, усталяваны новыя вокны, закуплена неабходная офісная тэхніка. Праект разлічаны на перыяд да лістапада 2017-га, а значыць, рэалізацыя шматлікіх ініцыятыў на карысць здароўя багушэўцаў будзе працягнута.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.       

 

admin

Recent Posts

До скольких лет ребенок может ходить в детский сад, рассказали в Минобразования

Главный специалист отдела дошкольного образования главного управления общего среднего и дошкольного образования Министерства образования Ольга…

1 час ago

Наши ученые разработали новый метод клеточной терапии. Как он помогает больным сахарным диабетом?

Раннее выявление сахарного диабета позволяет не допустить развития у человека хронических патологий. Помимо классических способов…

2 часа ago

Летне-осенний сезон охоты открыт в Беларуси

Летне-осенний сезон охоты открыт в Беларуси. Об этом БЕЛТА сообщили в Государственной инспекции охраны животного…

3 часа ago

О вреде энергетиков рассказали в Сенненской ЦРБ

Энергетический напиток плотно вошел в нашу жизнь. Яркие баночки с интересными названиями как основополагающий атрибут…

5 часов ago

На страже финансового благополучия

В этом году налоговая служба Республики Беларусь отмечает 35-летний юбилей со дня образования. В преддверии…

6 часов ago

Руководство Сенненского района поздравило работников налоговых органов с профессиональным праздником

Уважаемые сотрудники и ветераны налоговых органов! Примите искренние поздравления с вашим профессиональным праздником – Днем…

8 часов ago