Сенненские дорожники с помощью техники и вручную ликвидируют последствия снегопадов

     Зіма — “гарачы” сезон для дарожных службаў раёна. Снегапады, галалёдзіца ўносяць свае карэктывы ў рабочы графік. У час непагадзі праца арганізуецца ў кругласутачным рэжыме. Так, напрыклад, было ў мінулыя выхадныя, калі на Сенненшчыну абрынуліся моцныя завеі. “Дарогі прыходзілася расчышчаць па 2-3 разы ў дзень”, — расказвае галоўны інжынер ДРБУ-146 Ігар Мурашкевіч.

Наступствы снегападаў дарожнікі ліквідавалі і на гэтым тыдні. Брыгаду дарожных рабочых мы заспелі ў Серкуцях Нямойтаўскага сельсавета (на здымку). Некалькі чалавек з лапатамі шчыравалі вакол прыпыначнага павільёна. У гэты дзень ім належала ачысціць прыпынкі, пасадачныя пляцоўкі, а таксама масты на ўсёй працягласці дарогі Нямойта-Какоўчына-Багушэўск, а гэта больш за 40 кіламетраў.

Усяго ж на ўтрыманні ДРБУ-146 знаходзіцца 759,6 кіламетры дарог. Адначасова ачысціць такую працягласць немагчыма. Бывае, падводзіць тэхніка, якая часта ламаецца, — тлумачыць Ігар Віктаравіч, — але на ўсе выклікі стараемся рэагаваць аператыўна. Дыспетчы кругласутачна дзяжураць на сувязі.

У гэты час нашу размову перапыняе званок на мабільны тэлефон майго субяседніка. На тым канцы паведамілі: аўталаўка не можа праехаць. Ігар Віктаравіч паабяцаў накіраваць на месца “надзвычайнага здарэння” грэйдар.

Акрамя таго, ДРБУ-146 на дагаварной аснове аказвае паслугі па расчыстцы дарог у сельскіх населеных пунктах.

— Мы ўзаемадзейнічаем з усімі сельсаветамі, — падкрэсліў начальнік прадпрыемства Сяргей Філоненка.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.     

admin

Recent Posts

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

16 минут ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

15 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

15 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

15 часов ago

Как доплата в ФСЗН поможет сформировать страховой стаж, пояснили в Минтруда

Плательщики налога на профессиональный доход могут добровольно доплачивать взносы на пенсионное страхование в Фонд социальной…

17 часов ago

В Сенненском районе горела баня

Сообщение о пожаре бани поступило в службу спасения из деревни Стриги Мошканского сельсовета в 04.01.…

19 часов ago