— Мы выдаём спортінвентар усім жадаючым, — кажа Галіна Секачова, лідар ІГ “БАКС” і па сумяшчэнні загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання. — Уся неабходная інфармацыя, у тым ліку дадзеныя карыстальнікаў, заносіцца ў спецыяльныя журналы.
За перыяд, што дзейнічае праект, пры фінансавай падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа закуплена 19 веласіпедаў, прызначаных для мужчын, жанчын, дзяцей. Ёсць нават трохколавы ровар для інваліда. Леташняй восенню веласіпеды замаўлялі на пракат больш за 100 разоў. Для зручнасці тут нават распрацавалі веласіпедныя маршруты, указальнікі на іх установяць сёлета.
А напрыканцы года багушэўскія валанцёры атрымалі 30 пар палак для скандынаўскай хадзьбы. Гэты дэмакратычны від фізічнай актыўнасці ў апошні час небеспадстаўна набірае папулярнасць у беларусаў.
— Займацца хадзьбой можна ў любым узросце і ў любую пару года. Для палак прадугледжаны дзве насадкі — для снегу і цвёрдага пакрыцця. Такі занятак станоўча ўплывае на работу сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, імуннай сістэм, суставаў і мышцаў, — тлумачыць Галіна Рыгораўна.
Яна і яе калегі першымі паказалі прыклад землякам.
— З працы і на працу ідзём з палкамі, — усміхаецца жанчына, — Пры неабходнасці арганізоўваем майстар-класы для нявопытных “хадакоў”.
Вынік не прымусіў чакаць. Чатыры пары ўжо забралі на месяц. Часцей за ўсё палкі бяруць на тыдзень ці на дзень. Прычым, сярод карыстальнікаў большасць складаюць людзі працаздольнага ўзросту. Многія выказваюць жаданне набыць такі спортінвентар ва ўласнае карыстанне.
Дзякуючы таму, што ТЦСАН з’яўляецца партнёрскай арганізацыяй праекта, істотна абнавілася і само аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі: у памяшканнях зроблены рамонт, усталяваны новыя вокны, закуплена неабходная офісная тэхніка. Праект разлічаны на перыяд да лістапада 2017-га, а значыць, рэалізацыя шматлікіх ініцыятыў на карысць здароўя багушэўцаў будзе працягнута.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…