Выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сёння замест пасцельнай бялізны шыюць надзвычай запатрабаваны тавар — медыцынскія маскі.
Дзяўчаты разам з майстрамі вытворчага навучання Марынай Кіцько, Валянцінай Івашка і лабарантам Аленай Кашпар вырабляюць маскі для супрацоўнікаў Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы, кіраўніцтва якой звярнулася ва ўстанову адукацыі з просьбай аб дапамозе. Ужо пашыта 1700 штук. Яшчэ адна партыя, а гэта парадку 1000 масак, будзе выраблена ў хуткім часе. Па словах дырэктара школы-інтэрната Леаніда Казлова, работы вядуцца на дабрачыннай аснове, рукадзельніцы шыюць з матэрыялу, прадастаўленага медустановай. Пашытыя ў школьнай майстэрні маскі нічым не саступаюць аптэчным, яны шматразовыя. У сярэднім за дзень дзяўчаты разам са сваімі настаўнікі вырабляюць каля 150 сродкаў індывідуальнай абароны.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…