Лучшего знатока в вопросах безопасности определили на Сенненщине

Школьнікі Сенненскага раёна сабраліся на базе другой гарадской школы, каб прадэманстраваць веды ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і творчыя здольнасці.

Свае навучальныя ўстановы прадстаўлялі вучні ў трох узроставых катэгорыях.

У першым конкурсным выпрабаванні «Тэсціраванне» ўдзельнікам неабходна было за абмежаваны час даць максімальную колькасць дакладных адказаў на тэматычныя тэставыя заданні. Далей у выпрабаванні «Я раскажу Вам…» удзельнікі прадставілі на суд журы кароткі выступ на пэўную тэму.

Дзевяць лепшых знаўцаў бяспекі, адабраных па выніках першых двух этапаў, былі запрошаны для ўдзелу ў фінальным туры. Ім трэба было адказаць на пытанні рознага ўзроўню складанасці. Па выніках фінальнага конкурсу прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы дыпломам І ступені ўзнагароджаны Сяргей Чупракоў, Машканская сярэдняя школа, ІІ ступені — Максім Бразоўскі, Студзёнкаўская школа, III ступені — Глеб Бязлюдаў, Яноўская школа.

Ва ўзроставай катэгорыі 5–8 класы дыпломам І ступені ўзнагароджаны Андрэй Мядзюха, Машканская школа, ІІ ступені — Соф’я Яскевіч, Багушэўская школа, III ступені — Андрэй Уласаў, Ходцаўская школа.

Ва ўзроставай катэгорыі 9–11 класы дыпломам І ступені ўзнагароджана Арыадна Андрэева, Машканская школа, ІІ ступені — Аляксей Цуран, Багушэўская школа, III ступені — Яўген Зайко, Студзёнкаўская школа.

Юнакі і дзяўчаты, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, будуць прадстаўляць раён у абласным туры конкурсу. Пажадаем ім удачы!

Сенненскі РАНС.