На спаборніцтвы ў суседні раён прыехалі спартсмены-аматары з Чашнік, Ушач і Сянна. Яшчэ тры каманды прадстаўлялі непасрэдна Бешанковіцкі раён. Каманды-ўдзельніцы былі падзелены на дзве групы, пераможцы якіх сышліся ў фінальным паядынку.
Гонар Сенненшчыны абаранялі Аляксандр Івашкоў, Рустам Хасанаў, Сяргей і Павел Распорскія, Мікалай Долатаў і Вадзім Шчановіч. Іх падстрахоўвалі ветэран спорту Уладзімір Дубавец і юны гулец, надзея сенненскага валейболу Дзмітрый Івашкоў, якія знаходзіліся на лаўцы запасных.
Першага саперніка, чашніцкую каманду, сенненцы абыгралі з лікам 2:1. З лікам 0:2 саступілі гаспадары турніру. Перамогу ў турніры камандзе з Сянна прынёс фінальны матч з валейбалістамі з Ушач. Калі ў першай партыі сенненцы вырвалі перамогу ва ўпартай барацьбе — 30:28, то другая партыя завяршылася амаль з «сухім» лікам — 25:8.
Лепшым гульцом адкрытага Кубка Бешанковіцкага раёна прызнаны наш зямляк Аляксандр Івашкоў.
Дадому сенненцы прывезлі медалі, Кубак турніру і прыз — валейбольны мяч, які вырашана перадаць у падарунак СШ №1 г.Сянно. Установа адукацыі пастаянна прадастаўляе спартыўную залу для трэніровак валейбалістаў, а таксама для правядзення чэмпіянату Сенненскага раёна па гэтай папулярнай гульні.
Ірына ХАСАНАВА.
Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо. Об этом Президент Беларуси…
В Сенно горел автомобиль. В результате происшествия никто не пострадал. Рассматриваемая версия возникновения пожара –…
В Беларуси высажено 11,4 тыс. га картофеля, что составляет 57,6% от плана. Промежуточными итогами посевной…
С 1 мая 2025 года в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума. Об этом БЕЛТА…
Уважаемые жители Сенненского района! От всей души поздравляем вас с Праздником труда! 1 Мая — поистине…
В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…