ОАО «Ульяновичи» попало в список сельхозорганизаций, для которых предусмотрены некоторые меры финансового оздоровления

ААТ “Ульянавічы”, згодна з Указам Прэзідэнта №399 ад 2 кастрычніка 2018 года, трапіла ў спіс сельгасарганізацый, для якіх прадугледжаны некаторыя меры фінансавага аздараўлення. У прыватнасці, адтэрміноўка выплат па пазыках на 3 гады з наступнай іх растэрміноўкай на пяць.

А што робіцца па зніжэнні затрат на вытворчасць, для павышэння аддачы ад працы на зямлі ў самой сельгасарганізацыі? Пра гэта напярэдадні масавых палявых работ мы пагутарлі з яе галоўным аграномам Ула­дзімірам Мезаўцовым.

 Яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры на палетках ААТ “Ульянавічы” сёлета будуць размешчаны на плошчы 1229 га.

 — На 100 га пасеем гарох гатунку “саламанка” ў чыстым выглядзе, на 436 га — зернясумесі: авёс з пялюшкай і пшаніцу з пялюшкай. Будзем сеяць таксама яравыя пшаніцу і ячмень у чыстым выглядзе ўласным насеннем, якое ў нас першай рэпрадукцыі, а таксама элітным насеннем. Па 15 тон насення гэтых культур мы набылі ў ВДМС, — расказаў Уладзімір Мезаўцоў.

 Элітнае насенне набылі не за грошы, а абмянялі на канюшыну. У апошнія гады ва “Ульянавічах” мэтанакіравана працуюць з гэтай бабовай травой. Яна забяспечвае трывалую кармавую базу для буйной рагатай жывёлы, дазваляе захоўваць аптымальны севазварот, атрымоўваць без асаблівых матэрыяльных затрат ураджай зерневых культур і рапсу.

 Недахоп фінансавых сродкаў, як правіла, адбіваецца на запасах мінеральных угнаенняў. Каб кампенсаваць іх недахоп, пасевы рапсу, пшаніцы ў сваёй большасці размяшчаюцца пасля канюшыны і атрымоўваюць належнае сілкаванне за кошт пажыўных рэчываў, назапашаных травой. Паляпшаецца структура глебы, што таксама зніжае затраты, у прыватнасці на падрыхтоўку яе да сяўбы.

 — На нашых палетках амаль не засталося участкаў засмечаных пырнікам. Пры тым што мы амаль не прымяняем гліфасаты. Усё гэта таксама вынік актыўнай работы з канюшынай, — упэўнены Ула­дзімір Мезаўцоў.

 Летась у сельгасарганізацыі канюшынай падсеялі 870 га зерневых культур, амаль такая ж плошча была занята травой пазалетась. Што дазволіла атрымаць багаты ўра­джай зялёнай масы не толькі з траў першага ўкосу. Атава таксама вырасла багатай. З яе, пераважна, земляробы ААТ “Ульянавічы” атрымоўваюць і насенне канюшыны. Летась для гэтых мэт было выкарыстана 200 га, што дазволіла намалаціць 21 тону насення ў чыстым выглядзе. Яго хапіла на ўласныя патрэбы, частку прадалі суседнім сельгасарганізацыям, абмянялі. У той жа Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі за 12 тон насення канюшыны атрымалі 30 тон элітнага насення яравых зерневых культур. Гэтага хопіць, каб правесці абмен гатункаў, каб на будучы год мець у неабходнай колькасці ўласнае насення  высокіх рэпрадукцый.

 У засеках насеннага свірна ААТ “Ульянавічы” засыпана неабходная колькасць насення ўсіх асноўных яравых культур. Няма пакуль што толькі кукурузы. Насенне яе ў раён будзе пастаўляцца цэнтралізавана. У сельгасарганізацыі “царыцу палёў” таксама вырошчваюць без выкарыстання мінеральных угнаенняў, з мінімальнымі эканамічнымі выдаткамі. Фактычна ўся арганіка, што назапашваецца на фермах, уносіцца на палеткі, дзе будзе расці кукуруза. Мона-культуру можна вырошчваць на адным участку 5-7 гадоў, атрымліваючы нядрэнны ўраджай зялёнай масы. Сёлета мяркуецца павялічыць плошчу пад кукурузу да 250 га.

 — У сваёй вытворчай дзейнасці мы зыходзім з рэалій сённяшняга дня. Каб выжыць, быць канкурэнтаздольнымі, трэба атрымоўваць максімальную колькасць земляробчай прадукцыі з мінімальнымі затратамі; трэба зніжаць сабекошт кармоў, і на гэтай аснове атрымоўваць больш малака і мяса высокай якасці, — падсумоўвае Ула­дзімір Мезаўцоў. — Зрэшты, гэта ўжо залежыць не ад нас.

  А ад каго? У сумеснай вытворчасці існуе ўзаемная залежнасць. Калі не зразумець гэта, калі не  давесці да кожнага работніка, ніякія ўказы, ніякія аздараўленні не дапамогуць.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

admin

Recent Posts

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

15 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

15 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

16 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

17 часов ago

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

21 час ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

23 часа ago