Сямнаццаты год у другой змене ПАВЧ-1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуе вадзіцель пажарнай машыны Уладзімір Дзегалевіч (на здымку).
Яго задача — не толькі як можна хутчэй даставіць асабовы састаў да месца надзвычайнага здарэння. Важна спыніць машыну на бяспечнай адлегласці, у зручным для тушэння пажару месцы. Акрамя гэтага, вадзіцель нясе адказнасць за бесперабойную падачу вады. У залежнасці ад сітуацыі, якая склалася,ён можа ўключыцца ў работу пажарных.
У 2011 годзе Уладзімір Віктаравіч узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік”, у 2015 — нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь”.
У працоўнай кніжцы Уладзіміра Дзегалевіча да службы ў МНС нямала запісаў. Сенненец служыў у арміі, тэрмінова і па кантракце, працаваў у абласным цэнтры, у калгасе “Праўда”. Аднак, уладкаваўшыся ў 2000 годзе ў РАНС, ён больш не мяняў работу, якая за столькі гадоў стала любімай.
— На такога чалавека, як Уладзімір Дзегалевіч, заўсёды можна спадзявацца, — у адзін голас пра свайго калегу кажуць таварышы па службе.
Ірына ХАСАНАВА.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…