“Мішэнню” кантролю і аналізуправяраючых сталі сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, якія па віне бацькоў трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча. У ходзе рэйду абследаваліся ўмовы пражывання дзяцей, з іх бацькамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі па пытаннях бяспекі і недапушчальнасці пакідання непаўналетніх без нагляду. Інспектары РАНС Філіп Дабравольскі і Руслан Кабачэўскі правяралі наяўнасць у памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, яго спраўнасць, правільную эксплуатацыю электрапрыбораў, сістэмы ацяплення. Нагадвалі інспектары і нумары тэлефонаў для выкліку пажарнай службы.
Хтосьці спалоханна адчыняў дзверы, нехта пускаў дадому з радаснай усмешкай: “Паглядзіце, у нас усё ў парадку!” Былі і тыя, што, ўбачыўшы нас на ганку, беглі нешта прыбіраць альбо хаваць. Як, напрыклад, спадарыня, якую паўгода назад пазбавілі бацькоўскіх правоў. Падставай да гэтага стала ўжыванне ёй спітртных напояў. Увесь гэты час дзеці знаходзіліся ў дзяржаўных выхаваўчых установах. Жанчына рэгулярна аплочвала расходы на іх утрыманне. У сувязі з нармалізацыяй абстаноўкі нядаўна дзеці былі вернуты ў біялагічную сям’ю. Сёння наша суразмоўца і двое яе непаўналетніх дзяцей пражываюць у адным з інтэрнатаў райцэнтра.
Наяўнасць пасцельнай бялізны, прадуктаў харчавання, сезоннай вопраткі ў дзяцей, захаванне санітарна-гігіенічных норм – гэтае і іншае правярала падчас рэйду старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вольга Хацько.
Наведванне сем’яў, дзе дзеці трапілі ў сацыяльна-небяспечнае становішча – абавязковая працэдура для зацікаўленых дзяржаўных службаў, мэта якіх абараніць дзяцей.
Ірына ХАСАНАВА.
Здымак аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…
В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …
Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…
Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…
Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…
В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…