У сенненцев учились литовцы и норвежцы

Дзесяць гадоў таму паміж Віцебскай абласной арганізацыяй Чырвонага Крыжа, Вісагінаўскім аддзяленнем Літвы і Хедмаркскім з Нарвегіі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і абмене вопытам.

 На днях іх прадстаўнікі наведаліся ў Сенненскі раён, каб азнаёміцца з работай валанцёрскіх груп “Родник”, “Мы – вместе”, “Молоды душой”, створаных з ліку сталых людзей, а таксама “Радуга” і “БАКС”, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця.

 Групы працуюць пад эгідай раённага аддзялення Чырвонага Крыжа. Аднак матэрыяльная база, з дапамогай якой рэалізуюцца пастаўленыя мэты і задачы, была створана з дапамогай швейцарскага Чырвонага Крыжа. Так супала, але дзве групы — “Родник” і “Мы — вместе”, сёлета таксама адзначаюць юбілей — дзесяць гадоў з дня стварэння. Іх валанцёры рэалізуюць шэраг праектаў па арганізацыі вольнага часу, прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод сталых людзей, дапамагаюць адзінокім хворым. Зараз усе сенненскія групы функцыянуюць аўтаномна, без знешняй падтрымкі. Першая сустрэча з замежнымі гасцямі адбылася ў Ходцах. Іх сустракалі хлебам-соллю, шчырай песняй “Маладыя душой”, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, старшыня мясцовага сельвыканкама Аляксандр Гардзецкі. Ім паказалі, як праходзяць заняткі на абсталяванні, набытым швейцарцамі, запрасілі на спартландыю, у якой прынялі ўдзел як школьнікі, так і валанцёры. Каб спартыўны інвентар выкарыстоўваўся максімальна эфектыўна, фізкультурна-спартыўны клуб “Алімп” прыняў у свой штат трэнера, мясцовага жыхара Антона Чэпікава, які мае належную адукацыю і право­дзіць заняткі з усімі жадаючымі.

 — Абсталяванне, наш спартыўны інвентар запатрабаваны. Ім карыстаюцца валанцёры групы, школьнікі, летам — нават дачнікі, —  расказала Вольга Шчарбакова, якая ўзначальвае мясцовую валанцёрскую групу.

 У свабодным доступе для сенненцаў знаходзяцца спартыўныя трэнажоры групы “Радуга”, якая створана пераважна з супрацоўнікаў Сенненскага РЦГЭ. Цікавым гасцям падаўся вопыт і іншых валанцёрскіх груп, што працуюць у раёне.

 — Ён у нас розны па накірунках, аднак арыентаваны на рэалізацыю ідэй, якія прапагандуе Чырвоны Крыж, — запэўніла гасцей Зоя Фаміна ў час круглага стала, наладжанага для абмена меркаваннямі. — Мы падтрымліваем валанцёрскі рух і на ўзроўні ўлады, будзем рады, калі нешта з нашага вопыту спатрэбіцца, будзе выкарыстана вамі.

 Госці, уражаныя цёплым прыёмам, убачаным абяцалі ў рамках супрацоўніцтва таксама аказаць падтрымку. І не толькі маральную. Як стала вядома рэдакцыі, ёсць некаторыя думкі па рэалізацыі ў раёне канкрэтных праектаў. Тым больш, што госці з Літвы і Нарвегіі абяцалі вынесці на абмеркаванне сваіх арганізацый пытанне аб іх падтрымцы.

 Наш кар.

 

 

admin

Recent Posts

КГК Витебской области проводит «горячую линию»

Комитет государственного контроля Витебской области продолжает мониторинг исполнения поручений Главы государства по совершенствованию взаимодействия с…

1 час ago

Обновлена Директива №1 о мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины

 Глава государства Александр Лукашенко 8 сентября подписал указ №305, которым актуализированы положения Директивы Президента Республики…

3 часа ago

Сотрудники Сенненского РОЧС напоминают: тепло в доме должно быть безопасным!!

ГОТОВИМСЯ к осенне-зимнему пожароопасному периоду Основными причинами, которые приводят к возникновению пожаров в процессе эксплуатации…

21 час ago

«МедиаИзмеритель» проводит исследование телепривычек

С 1 сентября по 30 октября 2026 года Единый национальный медиаизмеритель – ЗАО «МедиаИзмеритель»  – проводит вторую волну установочного социологического исследования.…

21 час ago

На Сенненщине стартовала кукурузная страда

В Сенненском районе приступили к уборке кукурузы на силос. Одними из первых в эту работу…

23 часа ago

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…

23 часа ago